Пікавая дама | |
---|---|
![]() П. І. Чайкоўскі і супругі Фігнер, выканаўцы галоўных партый на прэм'еры оперы | |
Кампазітар | |
Лібрэтыст | Мадэст Ільіч Чайкоўскі[d] |
Мова лібрэта | руская |
Крыніца сюжэту | Пікавая дама[d] |
Дзеяў | 3 |
Карцін | 7 |
Першая пастаноўка | 7 (19) снежня 1890 |
Месца першай пастаноўкі | Марыінскі тэатр, Пецярбург |
Працягласць (прыбл.) |
2,5 гадзіна |
Месца дзеяння | Расійская імперыя |
![]() |
![](../I/%D0%90%D0%BD%D1%82%D0%BE%D0%BD_%D0%91%D0%BE%D0%BD%D0%B0%D1%87%D0%B8%D1%87._%D0%9F%D0%B8%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D1%8F_%D0%B4%D0%B0%D0%BC%D0%B0.jpg.webp)
«Пі́кавая дама» — опера П. І. Чайкоўскага ў 3 дзеяннях, 7 карцінах, лібрэта М. І. Чайкоўскага па матывах аднайменнай аповесці А. С. Пушкіна. Опера напісана ў Фларэнцыі ранняй вясной 1890 года, першая пастаноўка — 7 (19) снежня 1890 года ў Марыінскім тэатры, Пецярбурга.
Ёсць яшчэ адна опера з той жа назвай і на той жа сюжэт: кампазітара Ф. Галеві — «Пікавая дама» (фр.: La dame de pique) 1850 па аповесці А. C. Пушкіна ў перакладзе на французскую Праспера Мерымэ.
Гісторыя стварэння
Адміністрацыя Імператарскага Тэатра прапанавала Чайкоўскаму напісаць оперу на сюжэт, створаны Іванам Усевалажскім на аснове аповесці Пушкіна ў 1887 годзе. Кампазітар адмовіўся, матывуючы гэта адсутнасцю ў сюжэце «належнай сцэнічнасці». Праз два гады Чайкоўскі прыняў заказ. «Пікавая дама» пісалася ў Фларэнцыі. Клавіры быў завершаны за вельмі кароткі тэрмін — 44 дня. Пазней, працуючы сумесна з Мікалаем Фігнерам, тэнарам, які павінен быў выконваць галоўную ролю ў оперы, Чайкоўскі перапрацаваў арыю Германа ў сёмай сцэне, стварыўшы дзве яе версіі ў розных танальнасцях.
Пры працы над лібрэта пушкінскі сюжэт быў прыкметна зменены Мадэстам Чайкоўскім. Змененая ў тым ліку і прозвішча галоўнага героя — У Пушкіна персанаж носіць прозвішча руск.: Германн, тады як персанаж оперы — руск.: Герман, і гэта яго імя. Такое напісанне з’яўляецца не памылкай, а наўмыснай зменай.
У працэсе кампазіцыі Чайкоўскі рэдагаваў лібрэта, і сам напісаў словы да некаторых фрагментаў, у тым ліку дзве арыі (Ялецкага, у другім акце і Лізы — у трэцім).
Сусветная прэм’ера оперы адбылася ў Марыінскім тэатры ў Санкт-Пецярбургу 19 снежня 1890 года. Дырыжыраваў Эдуард Напраўнік.
Кіеўская прэм’ера «Пікавай дамы» адбылася 31 снежня 1890 года (дырыжор Іосіф Прыбік), а маскоўская, у Вялікім тэатры, — 4 лістапада 1891 года (дырыжор Іпаліт Альтані).
Літаратура
- Г. Кристи. Работа Станиславского в оперном театре. — М., Искусство, 1952. — 282 с.
- А. А. Соловцов. Книга о русской опере. — М., 1960.
- Г. В. Копытова. В.Э. Мейерхольд: Пиковая дама - замысел, воплощение, судьба. — М., Композитор, 1994. — 404 с.
- В. Коршиков Хотите, я научу вас любить оперу… — М., Студия "Ять", 2007. — 246 с.