Пій X
лац.: Pius PP. X

Герб
257-ы Папа Рымскі
4 жніўня 1903 20 жніўня 1914
Папярэднік Леў XIII
Пераемнік Бенедыкт XV
patriarch of Venice[d]
15 чэрвеня 1893 4 жніўня 1903
Дыяцэзія Патрыярхат Венецыі[d]
Папярэднік Domenico Agostini[d]
Пераемнік Aristide Cavallari[d]
кардынал
з 12 чэрвеня 1893
канонік
1875 10 лістапада 1884
канцлер
1875 10 лістапада 1884
духоўнік[d]
1867 1875
вікарый[d]
18 верасня 1858 1867
Roman Catholic Bishop of Mantova[d]
з 10 лістапада 1884
Дыяцэзія Roman Catholic Diocese of Mantua[d]
Папярэднік Giovanni Maria Berengo[d]
Пераемнік Paolo Carlo Francesco Origo[d]

Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 2 чэрвеня 1835(1835-06-02)[1][2][…]
Смерць 20 жніўня 1914(1914-08-20)[1][2][…] (79 гадоў) ці 1914
Пахаванне

Аўтограф Выява аўтографа

Узнагароды
ордэн Святой Труны Гасподняй Іерусалімскай
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Святы Пій X (лац.: Pius PP. X; свецкае імя — Джузэ́пэ Мелькіо́рэ Са́рта, італ.: Giuseppe Melchiorre Sarto; 2 чэрвеня 1835 — 20 жніўня 1914) — 257-ы Папа Рымскі4 жніўня 1903 года па 20 жніўня 1914 года). Абвешчаны ў Каталіцкай Царкве святым.

Біяграфія

Святы Пій X вядомы жорсткай барацьбой з мадэрністычнымі інтэрпрэтацыямі каталіцкага вучэння, правядзеннем літургічных рэформаў (з мэтай вяртання да вытокаў каталіцкай традыцыі і супрацьстаяння пратэстанцкім рухам) і развіццём артадаксальнай тэалогіі. У 1917 годзе, як вынік выканання загаду Папы, выйшаў Кодэкс Кананічнага Права — прадукт аналізу і сістэматызацыі юрыдычных нормаў і шматлікіх кананічных дакументаў Рымска-Каталіцкай Царквы, якім карысталіся ажно да выхаду новага Кодэкса ў 1983 годзе.

Святы Пій X прысвяціў сябе марыйнаму тытулу «Маці Божая Даверу». У яго энцыкліцы «Ad diem illum lætissimum» абмяркоўваліся некаторыя пытанні марыялогіі, але таксама там быў заклік да адраджэння Царквы, які таксама знайшоў адлюстраванне ў дэвізе пантыфікату Пія X — «Instaurare Omnia in Christo» (бел.: Аднавіць усё ў Хрысце).

Пій X адобрыў некаторыя літургічныя ідэі, якія выказвалі прыхільнікі «Літургічнага Руху». Ён спрыяў больш актыўнаму выкарыстанню нацыянальных моў у працэсе катэхізацыі, які значна ўдасканаліў. Святы Пій X заахвочваў людзей да практыкі частага прыняцця Святой Камуніі і знізіў узрост Першай Камуніі, прычым гэта інавацыя трывае дагэтуль. Акрамя гэтага, ён зацята абараняў каталіцтва ад індыферэнтызму і рэлятывізму. Як і яго папярэднікі, Пій X прасоўваў тамізм у якасці асноўнай філасофскай базы для арганізацыі навучання ў каталіцкіх установах адукацыі. Гэты Рымскі Пантыфік вельмі жорстка супрацьстаяў мадэрнізму і шматлікім філасофскім канцэпцыям XIX стагоддзя, наяўнасць якіх, на яго погляд, пагражала імпарту секулярных памылак, несумяшчальных з каталіцкай догмай, непасрэдна ўнутр Каталіцкай Царквы.

Пій X як асоба вылучаўся цвёрдым характарам і развітым пачуццём неабходнасці захавання пэўнай ступені персанальнай беднасці. Кожны тыдзень ён чытаў з кафедры гамілійныя пропаведзі, што было рэдкай практыкай для таго часу, асабліва для Папаў. Пасля Месінскага землетрасення 1908 года Пій X адкрыў Апостальскі Палац для прытулку бежанцаў, прычым зрабіў гэта значна раней, чым урад Італіі адрэагаваў на трагічныя падзеі. Ён адхіляў прывілеі любога кшталту для членаў сваёй сям’і, а некаторыя з яго сваякоў добраахвотна абралі жыццё ў беднасці пад Рымам. Падчас пантыфікату Пія X многія марыйныя выявы атрымалі кананічную каранацыю.

Пасля смерці Пія X вакол яго хутка ўзнік моцны культ, заснаваны на павазе да пабожнасці і асабістых цнотаў Папы. Падчас пантыфікату Папы Пія XII адбыліся беатыфікацыя (3 чэрвеня 1951 года) і кананізацыя (29 мая 1954 года) Пія X. Пасля смерці Папы ў Базіліцы Святога Пятра была ўсталявана вялікая статуя, месца нараджэння Папы было перайменавана ў Рыезэ-Піа-X. У яго гонар узяла назву каталіцкае традыцыяналісцкае Святарскае Брацтва Святога Пія X.

Біяграфія да абрання Папам

Раннія гады і пакліканне да святарства

Джузэпэ Мелькіорэ Сарта нарадзіўся 2 чэрвеня 1835 года ў Рыезэ (цяпер Рыезэ-Піа-X), што знаходзіцца каля Трэвіза, у Ламбарда-Венецыянскім каралеўстве ў складзе Аўстрыйскай імперыі (цяпер Італія). Ён быў другім з дзесяці дзяцей паштальёна Джавані Бацісты Сарта (17921852) і краўчыхі Маргарыты Сансон (18131894). Джузэпэ быў ахрышчаны 3 чэрвеня 1835 года. Паколькі ён быў сынам вясковага паштальёна, дзяцінства будучага Папы прайшло ў беднасці. Менавіта з прычыны фінансавых праблем бацькі Джузэпэ высока цанілі адукацыю сваіх дзяцей, таму ён штодня хадзіў у школу, якая знаходзілася на адлегласці каля 6 кіламетраў ад дома.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 papa, santo PIO X // Dizionario Biografico degli Italiani — 1960. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Pius (Pius X.) // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.