Пізанела
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні Антоніа ды Пуча Пізана
Дата нараджэння 1395[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1455[4][5][…]
Месца смерці
Род дзейнасці мастак, скульптар, ілюмінатар рукапісаў, медальер, рысавальнік
Жанр жывапісец, графік, медальер
Мастацкі кірунак Veronese school[d] і Адраджэнне
Уплыў Дженціле ды Фабрыяно
Уплыў на Taddeo Crivelli[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Медаль з партрэтнай выявай Сіджызмонда Пандольфа Малатэста

Анто́ніа Пізане́ла (Antonio Pisanello, сапр. імя Antonio die Puccio Pisano) (каля. 13921395, Піза — верагодна, 1455, Рым) — адзін з найбольш выбітных мастакоў эпохі Адраджэння і ранняга італьянскага кватрачэнта.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і суконшчыка Пуча дзі Джавані дзі Чэрэта. Пасля яго смерці, удава Ізабэта з сынам Антоніа пераехала ў свой ​​родны горад — Верону. Першым настаўнікам будучага мастака стаў Стэфана да Верона, пазней яго настаўнікам і сябрам стаў Джэнціле дзі Фабрыяна. З дзі Фабрыяна Пізанела ў 14091415 гадах у Венецыі працаваў над упрыгожваннем Залы Вялікага савету ў Палацы Дожаў (афармленне Залы загінула пры пажары ў 1577 годзе). Пасля раптоўнай смерці Джентыле (1427) Пізанела працягнуў пачаты ім роспіс базілікі Сан Джавані ін Латэрана (не захавалася). У 1420-х гадах працаваў над фрэскамі ў замку Вісконці ў Павіі — гэты фрэскавы цыкл загінуў падчас вайны з Францыяй у 1527 годзе.

У снежні 1439 года прыняў удзел у вайне супраць Венецыянскай рэспублікі: у складзе войскаў Джанфранчэска I Ганзага аблажыў Верону. Неўзабаве пасля вызвалення Вероны ўлады Венецыі забаранілі знаходзіцца мастаку на яе тэрыторыі, а ў 1442 годзе завочна прысудзілі да канфіскацыі маёмасці і пазбаўлення мовы «за паклёп на рэспубліку і вымаўленне ганебных для ўраду слоў». Толькі дзякуючы высокапастаўленым сябрам Пізанела пазбег пакарання.

У 14411444 гадах мастак, якому забаронена было жыць на венецыянскіх землях, працаваў пры двары герцага Ферары Ліянела д'Эстэ.

У 1448 годзе Пізанела быў запрошаны ў Неапаль каралём Альфонса Арагонскім.

Пасля 1450 года звестак пра Пізанела няма. Частка біёграфаў лічыць, што ён памёр менавіта ў гэтым годзе. Большасць жа мяркуе, што Пізанела памёр у 1455 годзе, абапіраючыся на ліст Карла Медычы (сына Козіма), які пісаў брату Джавані ў кастрычніку гэтага года:

Я купіў на днях каля трыццаці медалёў, вельмі прыгожых, у вучня Пізанела, які памёр у гэтыя дні…

Творы Пізанела можна ўбачыць у мастацкіх зборах Бергама, Лондана, Парыжа і Вены.

Зноскі

  1. Pisanello
  2. Swartz A. Pisanello — 2007.
  3. Union List of Artist Names — 2021. Праверана 9 мая 2022.
  4. Pisanello
  5. Antonio di Puccio Pisanello
  6. Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.

Літаратура

  • Майская М. И. Пизанелло. — М. 1981. (руск.)
  • Художественная галерея № 158, Киев, 2007. (руск.)
  • Дзуффи С. Большой атлас живописи. — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2002. — С. 49. — ISBN 5-224-03922-3 (руск.)
  • Dillian Gordon. Pisanello. Painter to the Renaissance Court. Yale University Press, 2001. (англ.)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.