Пратэстантызм
Рэфармацыя
Дактрыны пратэстантызму

Дарэфармацыйныя рухі

Вальдэнсы · Гусіты · Катары · Лоларды


Рэфармісцкія цэрквы

Англіканства · Анабаптызм · Кальвінізм · Лютэранства · Цвінгліянства


Пост-рэфармацыйныя рухі

Адвентызм · Армініянства · Баптызм · Квакеры · Піетызм · Пурытанства · Пяцідзясятніцтва · Харызматызм


«Вялікае абуджэнне»

Рывайвелізм · Метадызм · Евангелізм · Вучні Хрыста

Піетызм — першапачаткова рух унутры лютэранства, які характарызуецца наданнем асаблівай значнасці асабістай пабожнасці, рэлігійных перажыванняў вернікаў, адчуванню жывых зносінаў з Богам, а таксама адчуванню сталага знаходжання пад строгім і пільным «Боскім вокам». Піетызм падчас свайго ўзнікнення супрацьпастаўляўся лютэранскай артадоксіі, акцэнт у якой рабіўся на дагматыку, якая далёка не заўсёды была зразумелая парафіянам.

Паколькі піетысты не надавалі вялікага значэння дагматыцы, то меў месца ўзаемны ўплыў на аналагічныя рухі ўнутры іншых пратэстанцкіх канфесій, з прычыны чаго тэрмін «піетызм» ужываецца і ў дачыненні да не звязаных з лютэранствам дэнамінацый і рэлігійных груп.

Гісторыя

Піетыстамі ўпершыню сталі называцца ў Лейпцыгу паслядоўнікі Філіпа Якаба Шпенера, гэта значыць маладыя магістры, хто чытаў у 1689 годзе павучальныя лекцыі (па-лацінску: collegia philobiblica). Яны надавалі большае значэнне ўнутранай пабожнасці, дзейснай любові, маральнаму ўдасканаленню і шчыраму раскаянню, чым няўхільнаму выкананню царкоўных правілаў і прадпісанняў. Абнаўленне і адраджэнне лічыліся імі прыкметай выратавальнай веры; духоўнае служэнне Богу ўсіх вернікаў супрацьпастаўляюць, як нешта вышэйшае за ўладу пастараў. Для ўзбуджэння і насаджэння пабожнасці яны раілі ладзіць павучальныя сходкі па хатах (па-лацінску: collegia pietatis), якія сам Шпенер увёў упершыню ў Франкфурце-на-Майне.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.