Піеланефрыт | |
---|---|
![]() | |
МКХ-10 | N10.-N12., N20.9 |
МКБ-10-КМ | N10-N16, N12 і N16 |
МКХ-9 | 590, 592.9 |
МКБ-9-КМ | 590.80[1][2] |
DiseasesDB | 29255 |
MedlinePlus | 000522 |
eMedicine | ped/1959 |
MeSH | D011704 |
![]() |
![](../I/Douleur_fosse_lombaire_py%C3%A9lon%C3%A9phrite_-_Pyelonephritis.jpg.webp)
Піеланефрыт (грэч. πήληξ + νεφρός — лаханка + нырка) — запаленне ныркавай лаханкі праз заражэнне мікробам, што выклікае парушэнне функцыі нырак (нефрыт). Ускладненне хваробы вядзе да пашкоджання ныркі, што ўяўляе пагрозу для жыцця.
Папярэджанне
Прадухіленню хваробы спрыяе мачэнне кожныя тры гадзіны, пазбяганне стасункаў з заразнымі хворымі падчас успышак вострых рэспіраторных вірусных інфекцый (грып) і лячэнне карыесу, танзіліту, адэноідаў, запалення жоўцевага пузыра і ніжняга аддзела мачавой сістэмы (урэтрыт і цыстыт)[3], пазбяганне празмерных цялесных нагрузак і пераахаладжэння.
Прычыны
Хваробе спрыяе ўскладнены адток мачы пры мочакаменнай хваробе і адэноме прадсталёвай залозы, нястача вітамінаў, пераахаладжэнне, зніжэнне імунітэту і цукровы дыябет[4].
Праявы
Хвароба выяўляецца праз высокую тэмпературу да +40°С, дрыжыкі, праліўны пот, боль у паяснічнай вобласці, смагу, млоснасць, парушэнне мочаспускання і з'яўленне мутнага асадка ў мачы[5].
Зноскі
- ↑ Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
- ↑ Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
- ↑ Святлана Барысенка. Піеланефрыт: лячэнне — не перарываць // Краіна здароўя. — 15 снежня 2009. — № 52 (166). — С. 7. Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016.
- ↑ Вольга Цыбульская. «Вымыйце» піеланефрыт з нырак // Звязда : Газета. — 19 ліпеня 2008. — № 133 (26246). — С. 4. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
- ↑ Вольга Кулінковіч. Піеланефрыт: не дапусці рэцыдыву // Краіна здароўя. — 3 лютага 2011. — № 5 (241). — С. 5.(недаступная спасылка)