Пётр | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Царква | Беларуская Праваслаўная Царква | ||||||
Пераемнік | Сцяфан (Нешчарэт) | ||||||
|
|||||||
Царква | Беларуская Праваслаўная Царква | ||||||
Папярэднік | Лявонцій (Бондар) | ||||||
Пераемнік | Сафроній (Юшчук) | ||||||
|
|||||||
Царква | Беларуская Праваслаўная Царква | ||||||
|
|||||||
Царква | Беларуская Праваслаўная Царква | ||||||
|
|||||||
Царква | Беларуская Праваслаўная Царква | ||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат багаслоўя | ||||||
Дзейнасць | святар | ||||||
Нараджэнне |
5 студзеня 1959 |
||||||
Смерць | 6 чэрвеня 2020 (61 год) | ||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пётр (свецкае імя: Віктар Пятровіч Карпусюк; 5 студзеня 1959, Брэст — 6 чэрвеня 2020[1]) — беларускі царкоўны дзеяч, схіепіскап Дзятлаўскі, вікарый Навагрудскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы (2014—2020).
Біяграфія
Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1977—79 гадах служыў у Савецкай Арміі. У 1982 годзе скончыў Маскоўскую духоўную семінарыю, у 1986 годзе — Маскоўскую духоўную акадэмію.
18 сакавіка 1982 года пастрыжаны ў манаства, 23 красавіка таго ж года пасвечаны ў іерадыяканы. Служыў як іпадыякан патрыярха Пімена.
15 красавіка 1989 года пасвечаны ў іерэя затым узведзены ў сан ігумена.
У 1990 годзе быў узведзены ў сан архімандрыта, прызначаны эканомам Троіца-Сергіевай лаўры.
17 ліпеня 1992 года пастановай Святога Сінода прызначаны епіскапам Тураўскім і Мазырскім. 24 ліпеня таго ж года ў Пакроўскім кафедральным саборы Віцебска, за літургіяй, быў хіратанісаны ў епіскапы мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, архіепіскапамі Магілёўскім і Мсціслаўскім Максімам, Гродзенскім і Ваўкавыскім Валянцінам, епіскапамі Віцебскім і Аршанскім Дзмітрыем, Пінскім і Лунінецкім Сцяфанам, Гомельскім і Жлобінскім Арыстархам.
24 снежня 2004 года прызначаны епіскапам Бабруйскім і Асіповіцкім (з 20 красавіка 2005 года — Бабруйскім і Быхаўскім).
27 снежня 2005 года пастанаўленнем Святога Сінода быў вызвалены «ад кіравання Бабруйскай епархіяй і, да вызначэння аб далейшым яго служэнні ў межах Беларускай Праваслаўнай Царквы, яму належыць знаходзіцца ў Свята-Троіцкім Маркавым мужчынскім манастыры ў г. Віцебску».
11 красавіка 2006 года пастановай Святога Сінода прызначаны епіскапам Друцкім, вікарыем Віцебскай і Аршанскай епархіі.
Пастановай Свяшчэннага Сінода ад 26 снежня 2013 года прызначаны епіскапам Смаргонскім, вікарыем Навагрудскай епархіі.
Пастановай Сінода Беларускага Экзархату ад 19 лістапада 2014 года праасвяшчэннаму Пятру прысвоены тытул «епіскап Дзятлаўскі, вікарый Навагрудскай епархіі».
У 2015 годзе пастрыжаны ў схіму[2].
Памёр 6 чэрвеня 2020 года ў выніку працяглай хваробы, ускладненай каранавіруснай інфекцыяй COVID-19[1].
Узнагароды
- Знак ордэна прападобнай Еўфрасінні Полацкай (БПЦ).
- Медаль прападобнага Сергія Раданежскага 1-й і 2-й ступеняў (РПЦ).
- Ордэн прападобнага Серафіма Сароўскага 3-й ступені (2019; РПЦ)[3].
- Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага 2-й і 3-й ступеняў (РПЦ).
- Ордэн прападобнай Еўфрасінні Полацкай (2019; БПЦ)[4].
- Ордэн Святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра 3-й ступені (РПЦ).
Зноскі
- 1 2 Памёр вікарый Навагрудскай епархіі ўладыка Пётр. У яго быў каранавірус
- ↑ Пётр, схіепіскап Дзятлаўскі, вікарый Навагрудскай епархіі. // Афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай царквы. (руск.)
- ↑ Патриаршее поздравление епископу Дятловскому Петру с 60-летием со дня рождения. (руск.)
- ↑ Свидетельство № 5-02/004 ОТ 5 января 2019 года Архівавана 6 чэрвеня 2020.. (руск.)