Пётр Ягоравіч Кандраценка
Дата нараджэння 1 студзеня 1923(1923-01-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 сакавіка 1996(1996-03-14)[1] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў інжынерныя войскі
Гады службы 19401945
Званне
Старшы сяржант
Старшы сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн ЛенінаОрдэн Айчыннай вайны I ступеніОрдэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Чырвонай ЗоркіМедаль «За адвагу»Медаль «За адвагу»

Пётр Ягоравіч Кандраценка (1 студзеня 192314 сакавіка 1996) — старшы сяржант Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Пётр Кандраценка нарадзіўся 1 студзеня 1923 года ў вёсцы Ажогіна (цяпер Дзямідаўскі раён, Смаленская вобласць). Атрымаў пачатковую адукацыю, пасля працаваў у калгасе. У 1940 годзе прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З чэрвеня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да чэрвеня 1944 года сяржант Пётр Кандраценка быў сапёрам 1122-га стралковага палка 334-й стралковай дывізіі 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту. Вызначыўся падчас фарсіравання Заходняй Дзвіны.

У перыяд з 23 па 26 чэрвеня 1944 года Кандраценка удзельнічаў у фарсіраванні Заходняй Дзвіны ў Шумілінскім раёне, зрабіў 4 праходы ва варожых драцяных загародах і мінных палях, асабіста зняў 387 мін, ліквідаваў 1 агнявую кропку, знішчыў 21 нямецкага салдата і афіцэра, яшчэ 24-х узяў у палон.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 ліпеня 1944 года сяржант Пётр Кандраценка быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».

Пасля заканчэння вайны ў званні старшага сяржанта Кандраценка быў дэмабілізаваны. Пражываў у Віцебску. Памёр у 1994 годзе.

Ганаровы грамадзянін Віцебска. Быў таксама узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені і шэрагам медалёў.

Крыніцы

Літаратура

  • Долготович Б. Д. Почётные граждане белорусских городов: биограф. справочник (руск.) / Б. Д. Долготович. Мн.: Беларусь, 2008. — С. 59—60. — 368 с. 2 000 экз. — ISBN 978-985-01-0784-8.

Спасылкі

  • Пётр Ягоравіч Кандраценка на сайце «Героі краіны»
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.