Пётр Пятровіч Суцько
Род дзейнасці журналіст, пісьменнік, паэт
Дата нараджэння 20 мая 1936(1936-05-20)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 снежня 2010(2010-12-10)[2] (74 гады)
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды і прэміі

Пётр Пятровіч Суцько́[4] (20 мая 1936 — 10 снежня 2010) — беларускі журналіст, паэт, пісьменнік[5]. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1982).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Асошнікі (зараз у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі). У 18-гадовым узросцке пачаў журналісцкую працу ў ружанскай раённай газеце «Запаветы Леніна», у 1957—1960 гадах быў карэспандэнтам, загадчыкам аддзела, адказным сакратаром[5]. Займаў пасаду сакратара раённага камітэта ЛКСМБ, праходзіў службу ў Савецкай Арміі[5]. У 1964 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1965—1968 гадах займаў пасаду намесніка рэдактара іванаўскай раённай газеты «Чырвоная звязда»[5]. У 1968 годзе П. суцько быў запрошаны на працу ў газету «Заря» — орган Брэсцкага абласнога і Брэсцкага гадаскога камітэтаў КПБ, абласнога і гарадскога Саветаў народных дэпутатаў, дзе з 13 верасня 1972 года да 20 студзеня 2003 года займаў пасаду галоўнага рэдактара[5]. Працаваў таксама ўласным карэспандэнтам у «Сельскай газеце»[6]. У 1972 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС у Маскве.

Памёр Пётр Пятровіч Суцько 10 снежня 2010 года[5].

Творчасць і грамадская дзейнасць

Акрамя журналісцкай дзейнасці П. П. Суцько займаўся літаратурнай дзейнасцю. З’яўляўся складальнікам і рэдактарам кніжных выданняў у тым ліку зборніка нарысаў аб Героях Сацыялістычнай Працы Брэсцкай вобласці «Земные звёзды» (1978). Пісаў вершы і мастацкую прозу — замалёўкі, абразкі[5].

Неаднаразова абіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета, членам праўлення Саюза журналістаў БССР і Саюза журналістаў ССС[5]Р. У 1978 годзе быў дэлегатам Беларускай ССР на XXXIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку[5].

Публікацыі:

  • Мужество побеждает стихию / П. П. Сутько, В. Г. Туров, В. Ф. Малашевский. — Мн.: Беларусь, 1975. — 92 с., 8 л. ил.; 20 см. (дакументальная кніга пра паводку 1974 года на Брэстчыне[5]).

Узнагароды і званні

Зноскі

  1. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — ТрыоМн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 299. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
  2. 1 2 3 Беларусь у асобах і падзеях
  3. Советская Белоруссия — Беларусь Сегодня, Belarusʹ segodnâ — 1927. — 190000 экз. — ISSN 1992-3058; 1992-3066
  4. БелЭн 2002.
  5. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 Краязнаўства Берасцейшыны
  6. Ушёл настоящий газетчик (руск.) // СБ. Беларусь сегодня

Літаратура

  • Суцько́ Пётр Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 299. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Клімец М. П. Суцько Пётр Пятровіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружан. р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 427–248.
  • Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (руск.) / Т. В. Белова (гл. ред.). Мн.: БелЭн, 2009. — Т. 1. Брестская область. В 2 кн. Книга 2. Лабуда — Ящолд. — С. 393. — 487 с. 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0475-4.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.