Пётр Міронавіч Машэраў | ||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Пётр Міронавіч Машэраў | ||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||
Папярэднік | Кірыл Трафімавіч Мазураў | |||||||||||||||||||
Пераемнік | Ціхан Якаўлевіч Кісялёў | |||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||
Нараджэнне |
26 лютага 1918[1] |
|||||||||||||||||||
Смерць |
4 кастрычніка 1980[2] (62 гады) |
|||||||||||||||||||
Месца пахавання | ||||||||||||||||||||
Імя пры нараджэнні | Машэра Петр | |||||||||||||||||||
Жонка | Паліна Андрэеўна | |||||||||||||||||||
Дзеці | дачкі: Наталля і Алёна | |||||||||||||||||||
Партыя | ||||||||||||||||||||
Адукацыя | ||||||||||||||||||||
Дзейнасць | палітык | |||||||||||||||||||
Навуковая дзейнасць | ||||||||||||||||||||
Навуковая сфера | палітыка[3] | |||||||||||||||||||
Бітвы | ||||||||||||||||||||
Узнагароды |
|
|||||||||||||||||||
![]() |
Пётр Міро́навіч Машэ́раў, сапраўднае прозвішча Машэра[4] (13 (26) лютага 1918, в. Шыркі, Сенненскі раён — 4 кастрычніка 1980) — беларускі партыйны і савецкі дзеяч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху ў часы Вялікай Айчыннай вайны. 1-ы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі (1965—1980).
Дзяцінства
Нарадзіўся 13 (26) лютага 1918 года ў в. Шыркі ў сялянскай сям’і.
Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (1939). З 15 жніўня 1939 года па 22 чэрвеня 1941 года працаваў настаўнікам фізікі і матэматыкі ў Расонскай сярэдняй школе Віцебскай вобласці.
У партызанах
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны Машэраў стварыў і ўзначаліў падпольную камсамольскую арганізацыю ў Расонскім раёне. З красавіка 1942 камандзір партызанскага атрада імя Н. А. Шчорса, з сакавіка 1943 — камісар партызанскай брыгады імя К. К. Ракасоўскага, адначасова з лістапада 1943 — першы сакратар Вілейскага падпольнага абкама ЛКСМБ. П. М. Машэраў прымаў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы і правядзенні баявых аперацый. Пад яго кіраўніцтвам партызаны наносілі ўдары па камунікацыях, органам кіравання і забеспячэння нямецкіх войск у Віцебскай і Калінінскай абласцях, Латвійскай ССР. Двойчы паранены.
Партыйны і дзяржаўны дзеяч
У 1944—1946 — 1-ы сакратар Маладзечанскага абкама ЛКСМБ. З 1946 — сакратар ЦК ЛКСМБ, у 1947—1954 — 1-ы сакратар ЦК ЛКСМБ. У 1954—1955 — 2-і сакратар Мінскага абкама КПБ. У 1955—1959 — 1-ы сакратар Брэсцкага абкама КПБ. З 1959 сакратар, 2-і сакратар ЦК КПБ. З 1961 кандыдат у члены ЦК КПСС, з 1964 член ЦК КПСС.
Адстаўка Мікіты Хрушчова ў 1964 годзе з пасады кіраўніка СССР выклікала таксама кадравыя змены ў саюзных рэспубліках. У сакавіку 1965 г. 1-га сакратара ЦК КПБ Кірылу Мазурава замяніў Пётр Машэраў, і знаходзіўся ён на гэтай пасадзе да 1980 г. Кандыдат у члены Палітбюро ЦК КПСС з 1966. Дэпутат ВС СССР 3-5-га і 7-8-га скліканняў, з 1966 член Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Дэпутат ВС БССР 2-3-га і 5-9-га скліканняў. Ніхто ні да, ні пасля яго так доўга не ўзначальваў беларускую партыйную арганізацыю — 15,5 года. У перыяд яго дзейнасці Беларусь дасягнула значных поспехаў у стварэнні індустрыяльнага патэнцыялу, стала адной з высокаразвітых рэспублік былога СССР[5].
У юрыдычных умовах савецкага ладу выявіўся як аператыўны адміністратар. Пад ягоным кіраўніцтвам Беларусь заняла перадавое месца ў СССР як па развіцці гаспадаркі, так і па ўзроўню жыцця грамадзян рэспублікі. Машэраў намагаўся нават рэфармаваць савецкую сістэму на сваёй тэрыторыі, не парушаючы яе ідэалагічных і юрыдычных асноў. Клапаціўся, каб дэпутатамі мясцовых Саветаў былі адукаваныя і аператыўныя людзі. У мясцовых Саветах ствараў камісіі, якія мелі распрацоўваць планы грамадскага і гаспадарчага развіцця сваёй тэрыторыі. Новаўвядзеннем было тое, што ў склад камісій можна было ўключаць у якасці спецыялістаў асоб, якія не былі дэпутатамі. Тэарэтычна ўзніклі ўмовы для прэзентацыі поглядаў асоб, якія фармальна не залежалі ад партыйнага апарату. Аднак у сапраўднасці ўлада заставалася ў руках сакратароў партыі, якія мелі права даваць дэпутатам загады і патрабаваць справаздач з іхняй дзейнасці.
У 1964 г. Вярхоўны Савет СССР ухваліў закон «Аб пенсіях і дапамозе чальцам калгасаў». Тады ўпершыню калгаснікі атрымалі пенсіённае забеспячэнне. У Беларусі ў 1966 г. пенсія складала толькі 12 рублёў у месяц. Сярэдння зарплата калгасніка ў той час складала 38 рублёў, а самая нізкая ў па-за сельскагаспадарчым сектары — 60 рублёў і была яна поўнасцю звольнена ад падаткаў. Пры П. Машэраве зарплаты калгаснікаў значна паправіліся. У 1968 г. мінімальная зарплата стала роўнай мінімальнаму заробку ў горадзе, а ў канцы 1970-х гадоў сярэдні заробак у сельскай гаспадарцы Беларусі склаў 157 рублёў і быў адным з самых высокіх у СССР.
Дынамічны рост нацыянальнага даходу Беларусі, які працягваўся пастаянна з пяцідзесятых гадоў, у канцы сямідзесятых значна запаволіўся. У ходзе выканання дзевятай пяцігодкі (1971—1975) сярэднія гадавыя тэмпы росту дасягнулі 8,3 %, а ў наступнай пяцігодцы (1976—1980) — 5,1 %. Хаця намінальныя зарплаты за гэты перыяд значна павялічыліся, рэальна яны падалі. Сярэднія тэмпы росту даходаў ва ўсёй дэкадзе сямідзесятых гадоў былі ўдвая меншыя чым у папярэднім дзесяцігоддзі. Апрача таго адмоўныя з’явы ў гаспадарцы ўказвалі на далейшае падзенне. Пры тым у грамадскай свядомасці эпоха Машэрава ўспрымалася як перыяд спакою і адноснага дабрабыту[6].
Пісьменнік Іван Шамякін падкрэсіліў, што ў гэты час русіфікацыя не спынялася, і працэс гэты заахвочваўся. Былы настаўнік Пётр Машэраў, які добра ведаў родную мову (паэму «Сказ пра Лысую гару» чытаў на памяць з выдатным вымаўленнем), ніводнага разу — ні на адным пленуме, нарадзе, з’ездзе, сесіі, урачыстым пасяджэнні — не выступіў па-беларуску. Машэраў як быццам дэманстраваў сваю рускасць і падаваў такім прыклад першай асобы ў рэспубліцы[7].
Гібель
Загінуў 4 кастрычніка 1980 года ў аўтамабільнай катастрофе на трасе Брэст — Масква, каля паварота на Смалявіцкую птушкафабрыку. Аўтамабіль «Чайка», у якім ехаў Пётр Машэраў, урэзаўся ў грузавік, гружаны бульбай[8]. Распаўсюджаны чуткі аб тым, што яго гібель насамрэч была наўмысным забойствам[7].
Пахаваны 8 кастрычніка 1980 года ў Мінску на Усходніх могілках (участак № 18). Пахаванне Пятра Машэрава вылілася ў маніфестацыю народнай любові да свайго кіраўніка[7].
Узнагароды
Герой Савецкага Саюза (15 жніўня 1944) «за гераізм і адвагу, праяўленыя ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў» з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 4376). Герой Сацыялістычнай Працы (10 лютага 1978) «за вялікія заслугі перад Камуністычнай партыяй і Савецкай дзяржавай і ў сувязі з 60-годдзем са дня нараджэння» з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат». Узнагароджаны сямю ордэнамі Леніна, медалямі.
Ушанаванне памяці
Бронзавы бюст П. М. Машэрава ўстаноўлены ў Віцебску. У Мінску імем П. М. Машэрава названыя: праспект з мемарыяльнай дошкай на доме № 1; завод аўтаматычных ліній; сярэдняя школа № 137 Першамайскага раёна. На доме № 13 на вул. Чырвонаармейскай, дзе жыў П. М. Машэраў, усталявана мемарыяльная дошка.
Ацэнкі
![]() |
Рэдка хто з кіруючых царкоў выклікаў большую нянавісць і агіду ў нармальных беларусаў, чым Машэраў. Цяпер — хіба што толькі Лукашэнка. Невыпадкова, што непрыяцелі Беларусі стараліся зрабіць культ з гэтага прыхільніка Масквы і невылечнага русіфікатара[9]. | ![]() |
Зноскі
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 9 жніўня 2021.
- ↑ Pjotr M. Mascherow // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Дубавец С. Караткевіч і ўлада(недаступная спасылка) // Радыё Свабода. 20.11.2005.
- ↑ Смірноў Ю. П. Машэраў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- ↑ Мірановіч Я. Найноўшая гісторыя Беларусі / Навуковы рэдактар Алесь Краўцэвіч. — СПб. Неўскі прасцяг, 2003. — 243 с.: іл. ISBN 5-94716-032-3
- ↑ Гибель Машерова: заговор или роковое стечение обстоятельств?
- ↑ КУРАПАТЫ. ДЗЕСЯЦЬ ГАДОЎ ПАСЬЛЯ - Зянон Пазьняк — Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ . pazniak.info. Праверана 25 кастрычніка 2023.
Літаратура
- Партийное подполье в Белоруссии, 1941—1944. — Мн., 1984.
- Антонович, С. В. Петр Машеров: жизнь, судьба, память… : документальная повесть / С. В. Антонович. — Мн., 1998—351 с.
- Буракова Т. Гонар і слава нашай зямлі / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. — 2008. — 22 студз. — С. 2.
- Величко В. Товарищ первый секретарь / В. Величко // Рэспубліка. — 2008. — 12 лют. — С. 4.
- Гарэлікава М. Доўгія вёрсты вайны Пятра Машэрава / М. Гарэлікава // Звязда. — 2008. — 13 лют. — С. 2.
- Гілеп У. Ён быў сваім…/ У. Гілеп // Краязнаўчая газета. — 2008. — № 7 (люты). — С. 1, 6.
- Голомако А. Машеров: светлая правда и чёрные мифы / А. Голомако // Белорусская нива. — 2008. — 12 февр. — С. 3.
- Егорычев В. Вся жизнь — служение народу : (к 90-летию со дня рождения П. М. Машерова) / В. Егорычев // Нёман. — 2008. — № 2. — С. 183—187.
- Іофэ Э. доктар гістарычных навук. Артыкул «Хто кіраваў Беларуссю»; газета «Обозреватель», 2007 г.
- Машэраў Пётр Міроонавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — С. 543—545.
- Навіцкі У. І. Жыццё, аддадзенае Беларусі / У. І. Навіцкі // Беларускі гістарычны часопіс. — 2008. — № 2. — С. 40-48.
- Не говори с тоской, их нет… / сост. М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск, 2003—232 с.
- Пронько О. М. Семья Машеровых : биографическая повесть / О. М. Пронько. — Гродно, 2000. — 292 с.
- Русецкий А. В. Верность педагогическому призванию : к 90 летию со дня рождения П. М. Машерова / А. В. Русецкий, А. П. Орлова // Веснік Віцебскага дзяржаўнага універсітэта. — 2008. — № 2. — С. 3-9.
- Скурко А. Легенда пра святога Пятра Міронавіча // Наша гісторыя, № 5, 2018, с. 4-12. ISBN 2617—2305
- Якутов В. Д. Петр Машеров : художественно-документальная повесть / В. Д. Якутов. — Мн., 1992—270 с.
- Дроздов Л. М. Петр Машеров: падение вверх, Ridero. 2018. 488 с. https://ridero.ru/books/petr_masherov_padenie_vverkh/