Пятро Чарняўскі | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 16 красавіка 1986 |
Месца нараджэння | |
Краіна |
![]() |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | гітарыст |
Інструменты | Fender Telecaster Deluxe[d], Strat Plus[d], Rickenbacker 4001[d], Gibson Les Paul[d], Epiphone Casino[d], Fender Jazz Bass[d], bouzouki[d] і сітар |
Жанры | рок |
Калектывы | Океан Ельзи (2005–2013), Абздольц, День Zащиты Детей, Ночные Снайперы |
Лэйблы | Lavina music |
Пятро Мікалаевіч Чарняўскі (укр. Петро Миколайович Чернявський) — украінскі гітарыст, найбольш вядомы як былы удзельнік гурта «Океан Ельзи» (з 2005 да 2013 году). Былы удзельнік кіеўскіх гуртоў «Абздольц» і «День Zащиты Детей».
Біяграфія
Бацька — фізік, маці — архітэктар. Вучыўся ў кіеўскім фізіка-матэматычным ліцэі. Паступіў у Кіеўскі політэхнічны інстытут на факультэт прыкладной матэматыкі, які кінуў пасля трох гадоў навучання праз удзел у «Океан Ельзи». Да гэтага таксама быў удзельнікам гуртоў «Абздольц» і «День Zащиты Детей».
Першы выступ у складзе ОЕ адбыўся на фестывалі «Таўрыйскія гульні-2005». На момант дэбюту ў складзе вышэйназванага калектыву, ён яшчэ працаваў гукарэжысёрам кіеўскага клуба «Бочка». Першы сумесны альбом Чарняўскага з «Океаном Ельзи» называўся «Gloria». Усяго ўдзельнічаў у запісу 4 альбомаў гурта, заканчваючы альбомам «Земля». У 2010 годзе Чарняўскі выступіў з Земфірай на фестывалі «Новая хваля» ў Юрмале. У 2012 іграў на басу ў супергурце Святаслава Вакарчука «Брюссель». 11 красавіка 2013 года афіцыйна было абвешчана аб спыненні супрацоўніцтва паміж гуртам і Пятром. Па афіцыйнаму паведамленню гэта абумоўлена «Творчымі прычынамі і прынята па агульнай згодзе ўсіх удзельнікаў». Зараз Пётр спалучае ўдзел адразу ў некалькіх калектывах: «Stacey Dogs», «Millon Kopek», «Ночные Снайперы».
Дыскаграфія
Абздольц
- Альбом (2004)
Океан Ельзи
Esthetic Education
- Werewolf (2007)
Flёur
- Эйфория (2008)
Святаслаў Вакарчук
Земфира
- Жить в твоей голове (2013)
Stacey Dogs
Дыяна Арбеніна
- Мальчик на шаре (2014)