Пётр Лявонцьевіч Вярнігара | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 ліпеня 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 лістапада 1943 (22 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
|
Пётр Лявонцьевіч Вярнігара (12 ліпеня 1921, Тарашча, Украіна — 20 лістапада 1943, Чаркасы) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія
Скончыў тэхнікум механізацыі ў горадзе Белая Царква Кіеўскай вобласці і 2 курса сельскагаспадарчага інстытута.
У Чырвонай Арміі з 1939 года. У 1942 годзе скончыў Ташкенцкае вучылішча самаходнай артылерыі.
На франтах Вялікай Айчыннай вайны са снежня 1942 года. У складзе Варонежскага фронту. Вызваляў горада Стары Аскол, Ахтырка і іншыя населеныя пункты Белгародскай і Сумскай абласцей. Улетку 1943 году ўдзельнічаў у Курскай бітве.
Удзельнічаў у баях за горада Міргарад і Харол і ў канцы верасня 1943 гады выйшаў на раку Днепр. Тут у раёне горада Канева Чаркаскай вобласці быў захоплены плацдарм на заходнім беразе Дняпра.
Загінуў пры вызваленні горада Чаркасы.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» лейтэнанту Пётру Лявонцьевічу Вярнігару прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (пасмяротна)[1].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 22 февраля 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 5 марта (№ 13 (273)). — С. 1
Літаратура
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
Спасылкі
- Пётр Лявонцьевіч Вярнігара на сайце «Героі краіны»