Пётр Садоўскі
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія
3 чэрвеня 1992 28 кастрычніка 1994
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Вячаслаў Кебіч, Міхаіл Чыгір
Пераемнік Пётр Бяляеў

Нараджэнне 2 лютага 1941(1941-02-02) (83 гады)
Партыя Беларускі рух
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Дзейнасць дыпламат, палітык, мовазнавец
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера мовазнаўства[1], палітыка[1] і дыпламатыя[1]
Месца працы
Узнагароды
Медаль да стагоддзя БНР

Пётр Вікенцьевіч Садоўскі, вядомы як Пётра Садоўскі (нар. 2 лютага 1941) [2] — беларускі мовазнавец, палітык і дыпламат. Кандыдат філалагічных навук.

Біяграфія

У 1953—1959 гадах вучыўся ў Мінскім сувораўскім вучылішчы. Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў. Валодае нямецкай, англійскай, іспанскай і французскай мовамі.

Быў членам Прэзідыума і старшынёй камісіі ў замежных справах Вярхоўнага Савета БССР і Рэспублікі Беларусь 12-га склікання[3]. У часы парламенцкай дзейнасці быў членам фракцыі Беларускага народнага фронта.

3 чэрвеня 1992 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія[4]; адстаўлены быў 28 кастрычніка 1994 года [5].

Пасля адстаўкі займаецца грамадскай і палітычнай дзейнасцю ў Беларусі. Да 2009 г. быў членам сойму Партыі БНФ[6]. Аўтар кнігі ўспамінаў «Мой шыбалет» (2008).

Удзельнічаў у акцыях супраць інтэграцыі з Расіяй, якія адбываліся ў Мінску ў снежні 2019 года. Выканаў патрыятычнаю песню на словы Янкі Купалы «А ў бары-бары тры дарожанькі», якую ён спяваў, будучы дэпутатам Вярхоўнага Савета, на плошчы Незалежнасці 25 жніўня 1991 года. Цэнтральным судом Мінска ў рамках адміністрацыйнага працэсу быў прысуджаны да штрафу[7].

Узнагароды

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[8].

Зноскі

  1. 1 2 3 Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. Пётра Садоўскі. Мы былі гістарычна шчаслівыя… // Arche, 12 студзеня 2009
  3. Пётра Садоўскі: «Была агульная атмасфера чакання вялікіх пераменаў і шчасця…» Архівавана 3 чэрвеня 2009. // Хартыя’97
  4. Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 3 июня 1992 г. № 1700-XII «О назначении Садовского П. В. Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Федеративной Республике Германия и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» Архівавана 1 чэрвеня 2012. (руск.)
  5. Указ Президента Республики Беларусь от 28 ноября 1994 г. № 219 «Об освобождении П. В. Садовского от обязанностей Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Федеративной Республике Германии» Архівавана 27 мая 2012. (руск.)
  6. Галіна Абакунчык: Сойм Партыі БНФ без Баршчэўскага і Садоўскага // Радыё Свабода, 07.09.2009
  7. nashaniva.by
  8. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.