Пётр Аляксеевіч Лярскі
Дата нараджэння 2 студзеня 1918(1918-01-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 кастрычніка 2013(2013-10-25) (95 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці педагог
Навуковая сфера геаграфія і прыродазнаўчыя навукі
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат геаграфічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Узнагароды

Пётр Аляксеевіч Ля́рскі[1] (2 студзеня 1918 — 25 кастрычніка 2013[2]) — географ, краязнавец і педагог, кандыдат геаграфічных навук (1954), дацэнт (1960). Заслужаны настаўнік БССР (1955).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Рымінка (зараз у Чавускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). Вучыўся на рабфаку. У 1939 годзе скончыў геаграфічны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута. Вучобу сумяшчаў з працай у інстытуце — сакратар дэканата, лабарант кафедры, выкладаў на падрыхтоўчым аддзяленні. Быў размеркаваны ў Нараўлянскі раён выкладчыкам ў нямецкую нацыянальную школу. З 1939 года на службе ў Чырвонай Арміі. У час Вялікай Айчыннай вайны спачатку на фронце на заходняй мяжы СССР, потым у партызанах у Чавускім раёне. Пасля вызвалення Беларусі быў накіраваны працаваць дырэктарам сельскай школы. Са студзеня 1945 года П. А. Лярскі ў Магілёўскім педагагічным інстытуце (сучасны Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова). Займаў пасады старэйшага выкладчыка, дацэнта (з 1960 года) кафедры фізічнай геаграфіі на геаграфічным факультэце, у 1977—1999 гадах дацэнта кафедры педагогікі і методыкі выкладання[3].

Памёр А. П. Лярскі 25 кастрычніка 2013 года. Пахаваны ў Магілёве на Грузаўскіх могілках[3].

Навуковая дзейнасць, выкладчыцкая і грамадская дзейнасць

П. А. Лярскаму належаць навуковыя працы па гісторыі геаграфіі, геаграфіі Беларусі і краязнаўстве, методыцы выкладання прыродазнаўства. Аўтар больш за 150 навуковых прац[3]. Сярод апублікаванага:

  • Наш край : (Магілёўская вобласць. Фізіка-геаграфічны нарыс) // Дняпро. — Магілёў, 1957.
  • Прырода Магілёўскай вобласці. Магілёў, 1959.
  • География : Уч. пособ. для студ. фак. подгот. учителей. — Минск, 1963. (разам з М. С. Ратабыльскім)
  • Пособие по краеведению. — Мн., 1966.
  • Землеведение и краеведение. — 2 изд. — Мн., 1987. (разам з М. С. Ратабыльскім)
  • П. И. Рычков и его «Топография Оренбургская» // Геаграфія. — 2013.

З 1947 года П. А. Лярскі быў сапраўдным членам Геаграфічнага таварыства СССР. Таксама быў Ганаровым членам грамадскага аб’яднання «Беларускае геаграфічнае таварыства» і Ганаровым старшынёй яго Магілёўскага абласнога аддзялення[3]. Чытаў лекцыі ў Інстытуце ўдасканалення настаўнікаў, у народным універсітэце пры педагагічным інстытуце[3]. У 1959—1963 гадах вучоны сакратар, у 1963—1993 гадах старшыня Магілёўскага абласнога аддзела геаграфічнага таварыства, з 1993 года — Ганаровы старшыня. Уваходзіў у склад рэдакцыйнай калегіі часопіса «Магілёўскі мерыдыян», супрацоўнічаў з часопісамі «Народная асвета», «Беларуская думка», «Нёман», «Пачатковая школа» і інш.[3]

Узнагароды і званні

  • Выдатнік народнай асветы БССР (1955)
  • Выдатнік народнай асветы СССР (1975)
  • Прэмія Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ў галіне навуковай і грамадскай дзейнасці з прысваеннем звання «Чалавек года Магілёўскай вобласці» (2006)[3].

Памяць

19 студзеня 2018 года ў Магілёве на доме № 44 па вуліцы Першамайскай адбылося адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар 100-годдзя з дня нараджэння П. А. Лярскага[4]. Аб навуковай дзейнасці вучонага зняты тры фільмы з серый «Нашы славутыя землякі» і «Стваральнікі».

Зноскі

Літаратура

  • Шаруха І. М. Лярскі Пётр Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 427. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  • Настаўнік настаўнікаў ― рыцар прыроды : да 90-годдзя з дня нараджэння П. А. Лярскага / І. М. Шаруха [і інш.] // Магілёўскі мерыдыян : нататкі Магілёўскага аддзела Беларускага геаграфічнага таварыства : навуковы часопіс. — 2007. ― Т. 7, вып. 3/4. ― С. 3―6

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.