Пётр Ільіч Клімук | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Краіна: |
СССР, Беларусь, Расія |
||||||||||||||||||||||||||||||||
Спецыяльнасць: | камандзір карабля | ||||||||||||||||||||||||||||||||
Воінскае званне: | генерал-маёр авіяцыі[d], генерал-лейтэнант авіяцыі[d] і генерал-палкоўнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||
Экспедыцыі: |
Саюз-13, Саюз-18 — Салют-4, Саюз-30 — Салют-6 |
||||||||||||||||||||||||||||||||
Дата нараджэння: | 10 ліпеня 1942 (81 год) | ||||||||||||||||||||||||||||||||
Месца нараджэння: | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды: |
Замежных дзяржаў: |
||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пётр Ільіч Кліму́к (нар. 10 ліпеня 1942, Камароўка, Брэсцкі раён) — беларускі савецкі касманаўт, палітычны дзеяч. Генерал-палкоўнік авіяцыі (у адстаўцы з 2003). Кандыдат тэхнічных навук (2000). Саветнік Аляксандра Лукашэнкі.
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Камароўка (цяпер Брэсцкі раён). Бацька ў 1944-м годзе загінуў на фронце. Клімук навучаўся ў Вышэйшай школе авіяцыі Ленінскага камсамолу ў Чарнігаве і ўступіў у Савецкія Паветраныя Сілы ў 1964 годзе. Наступным годам ён быў абраны для ўдзелу ў касмічнай праграме.
Яго першы касмічны палёт здзейснены на караблі «Саюз-13» 18—26 снежня 1973 года. Затым была місія на касмічную станцыю «Салют-4» на «Саюзе-18» у 1975 годзе.
З 1976 года Клімук уключаны у праграму міжнародных касмічных палётаў, яго трэці і апошні касмічны палёт адбыўся летам 1978-га[1] разам з польскім касманаўтам Міраславам Гермашэўскім на «Саюзе-30».
Адзначаны вялікай колькасцю ўзнагарод: Герой Савецкага Саюза (двойчы), Ордэн Леніна (тройчы), польскі Ордэн Грунвальдскага Крыжа, Залаты медаль імя Цыялкоўскага, Залаты медаль імя Гагарына, а таксама Залаты медаль ад Польскай акадэміі навук. З’яўляецца ганаровым грамадзянінам Калугі, Гагарына, Джэзкагана.
Пётр Клімук аўтар дзвюх кніг пра касмічныя палёты — «За зорамі» і «Атака на бязважкасць».
- Дэпутат Вярхоўнага Савету СССР 10-га склікання
- Народны дэпутат СССР (1989—1991)
- Лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР (1978, 1981)
- Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2002)[2]
Памяць
У 1978 годзе Брэсце ўстаноўлены бюст у гонар Пятра Ільіча Клімука (скульптар І. Міско, архітэктар С. Баткоўскі).
Зноскі
- ↑ Вікторыя Целяшук У космасе сніцца дом, а дома — космас // Звязда : газета. — 29 снежня 2009. — № 247 (26605). — С. 5. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
- ↑ Постановление Президиума Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от 4 июля 2002 г. № 273-ПСР2 «О награждении П. И. Климука Почетной грамотой Национального собрания Республики Беларусь» Архівавана 18 лістапада 2011. (руск.)
Літаратура
- Кліму́к Пётр Ільіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 391. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Кліму́к Пётр Ільіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 343. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
- Пётр Ільіч Клімук на сайце «Героі краіны»