Пётр Іванавіч Залатароў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1852 |
Дата смерці | невядома |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пётр Іванавіч Залатароў (1852 — ?) — рускі архітэктар і інжынер, які працаваў на тэрыторыі Беларусі, гродзенскі губернскі архітэктар (1887—1893)[1].
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1852 годзе. Выхоўваўся ў Пецярбургскім будаўнічым вучылішчы з 1872 па 1878 год. Скончыў курс з чынам X класа і быў накіраваны на службу ў будаўнічае аддзяленне гродзенскага губернскага праўлення малодшым інжынерам, а ў 1882 годзе там жа — малодшым архітэктарам[1]. З 1887 года займаў пасаду гродзенскага губернскага архітэктара, дзе, акрамя казённых даручэнняў, займаўся прыватнымі пабудовамі[1].
Творчасць
У 1880-х гадах удзельнічаў у будаўніцтве Новых казармаў за чыгункай у Гродне (цяпер на рагу вуліц Чырвонаармейскай і Шчорса)[2].
Праекты
- Выканаўца работ па перабудове касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў праваслаўную царкву ў мястэчку Лыскаве Ваўкавыскага павета (1881).
- Выканаўца работ па ўзвядзенню царквы Прападобнай Параскевы Сербскай у вёсцы Балаце Кобрынскага павета (1882).
- Каштарыс на будаўніцтва Свята-Уладзімірскай царквы ў вёсцы Чыжэўшчыне Кобрынскага павета (1884).
- Каштарыс на рамонт драўлянай Свята-Успенскай царквы ў вёсцы Рэчыцы Брэсцкага павета (31 жніўня 1881) — не захавалася.
- Праект драўлянай царквы ў вёсцы Мала-Ельня Брэсцкага павета (2 лістапада 1881) — не захавалася.
- Праект і каштарыс на ўзвядзенне царквы ў мястэчку Свіслач[удакладніць] (15 студзеня 1881).
- Праект перабудовы сабора Аляксандра Неўскага ў горадзе Пружанах (1863)[3].
- Праект перабудовы касцёла Святога Войцеха ў праваслаўную царкву ў вёсцы Альшэва Слонімскага павета (1882) — не захавалася.
- Праект перабудовы колішняга касцёла ў праваслаўную царкву ў вёсцы Харашэвічы Слонімскага павета (7 мая 1878) — не захавалася.
- Праект перабудовы царквы Святой Ганны і іканастаса ў вёсцы Харашэвічы Ваўкавыскага павета (1880).
- Праект перабудовы Сафійскага сабора ў Гродне (20 снежня 1883) — не захаваўся.
- Праект рэканструкцыі Прачысценскай царквы і іканастаса ў горадзе Пружанах (12 мая 1879) — не захавалася.
- Праект рэканструкцыі Свята-Пакроўскай царквы ў вёсцы Цецяроўцы Гродзенскага павета (жнівень 1883) — не захавалася.
- Праект Свята-Мікалаеўскай царквы і іканастаса ў вёсцы Верхалессі Кобрынскага павета (1884).
- Праект Свята-Міхайлаўскай царквы ў вёсцы Гутаве Кобрынскага павета (3 лютага 1886) — не захавалася.
- Праект Свята-Пакроўскай царквы і іканастаса ў мястэчку Лыскаве Ваўкавыскага павета (1883) — не захавалася.
- Праект Свята-Сімяонаўскай царквы ў вёсцы Малеч Пружанскага павета (1874)[4].
Зноскі
- 1 2 3 Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. // Издание института гражданских инженеров. — Санкт-Петербург, 1893. — С. 127 (руск.)
- ↑ Александр Севенко. История 11-го военного городка в г. Гродно (руск.)
- ↑ НГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп. 2, спр. 241, арк. 4, 22, 64.
- ↑ Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 22. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2017. — С. 80
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.