Пётр Іванавіч Івашуцін | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Дата нараджэння | 5 (18) верасня 1909 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Месца нараджэння | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Дата смерці | 4 чэрвеня 2002 (92 гады) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Месца смерці | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Месца пахавання | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Прыналежнасць |
СССР Расія |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Род войскаў | НКУС, КДБ СССР, ГРУ Генеральнага штаба УС СССР | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гады службы | 1931—1992 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Званне | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Камандаваў | Галоўнае разведвальнае ўпраўленне СССР | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Бітвы/войны |
Савецка-фінская вайна, Вялікая Айчынная вайна |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і званні |
Іншых дзяржаў |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Аўтограф |
Пётр Іва́навіч Івашу́цін (народж. Івашуціч; 5 (18) верасня 1909, Брэст-Літоўск — 4 чэрвеня 2002, Масква) — кіраўнік органаў дзяржаўнай бяспекі і ваеннай разведкі СССР. Генерал арміі (1971), Герой Савецкага Саюза (1985).
Першы намеснік старшыні КДБ СССР (1954—1963), выконваючы абавязкі старшыні КДБ СССР (5 лістапада — 13 лістапада 1961), начальнік Галоўнага разведвальнага ўпраўлення — намеснік начальніка Генеральнага штаба УС СССР (1963—1986).
Біяграфія
Пётр Іванавіч Івашуціч (пазней прозвішча было зменена на Івашуцін) нарадзіўся 5 (18) верасня 1909 года ў Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні ў сям’і чыгуначніка. Жыў і вучыўся ў Чарнігаўскай вобласці. Скончыў чыгуначную школу ў Сноўске, прафтэхшколу ў Гародні.
У 1926—1931 гадах працаваў на чыгунцы і на механічным заводзе ў горадзе Іванава-Вазнясенске. У 1930 годзе ўступіў у УКП(б).
Даваенная служба
У Чырвонай Арміі з 1931 года, па партыйнай мабілізацыі быў прызваны і накіраваны на вучобу — у 1933 годзе скончыў Сталінградскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. У 1933—1936 гадах — лётчык-інструктар 107-й авіябрыгады Маскоўскай ваеннай акругі. У 1937 годзе — камандзір цяжкага бамбардзіроўшчыка ТБ-3. У 1937—1939 гадах вучыўся ў Ваенна-паветранай акадэміі імя М. Я. Жукоўскага. Са студзеня 1939 года — у органах контрразведкі РСЧА. Займаў пасаду начальніка асобага аддзела НКУС 23-га стралковага корпуса. Удзельнік савецка-фінландскай вайны.
Вялікая Айчынная вайна
Падчас Вялікай Айчыннай вайны з мая па кастрычнік 1941 года — намеснік начальніка 3 ГА аддзела Закаўказскага фронту. Са снежня 1941 года — намеснік начальніка Асобага аддзела НКУС Крымскага фронту. З чэрвеня 1942 года — на той жа пасадзе на Паўночна-Каўказскім фронце, са снежня 1943 года — у Чарнаморскай групе войскаў Паўночна-Каўказскага фронту. З сакавіка 1943 года — начальнік Упраўлення контрразведкі СМЕРШ 47-й арміі. З 29 красавіка 1943 года — начальнік Упраўлення контрразведкі СМЕРШ Паўднёва-Заходняга, з кастрычніка 1943 года — 3-га Украінскага франтоў. Вёў перамовы з прадстаўнікамі румынскага ўрада аб выхадзе гэтай краіны з вайны на баку фашысцкай Германіі. 25 верасня 1944 года прысвоена воінскае званне генерал-лейтэнанта.
Пасляваенная служба
З ліпеня 1945 года — начальнік Упраўлення контрразведкі СМЕРШ у Паўднёвай групе войскаў, калі гэта ўпраўленне ў 1946 годзе было перайменавана ва Упраўленне контрразведкі Міністэрства дзяржаўнай бяспекі па той жа групе войскаў — пакінуты на займаемай пасадзе. З лістапада 1947 года — начальнік Упраўлення контразведкі МДБ СССР па Групе савецкіх акупацыйных войскаў у Германіі. З лістапада 1949 года па студзень 1952 года — начальнік контрразведкі МДБ Ленінградскай ваеннай акругі.
У студзені — жніўні 1952 года — намеснік начальніка 3-га Галоўнага ўпраўлення (ваенная контрразведка) МДБ СССР. З верасня 1952 года — Міністр дзяржаўнай бяспекі Украінскай ССР. З сакавіка 1953 года — намеснік Міністра ўнутраных спраў Украінскай ССР. З ліпеня 1953 года — намеснік начальніка 3-га ўпраўлення (ваенная контрразведка) Міністэрства ўнутраных спраў СССР. У 1954 годзе — начальнік ўпраўлення контрразведвальнай работы ў прамысловасці.
Адразу пасля стварэння КДБ СССР быў пераведзены туды і ў сакавіку 1954 года быў прызначаны начальнікам 5-га ўпраўлення (эканамічная контрразведка) КДБ пры СМ СССР.
З чэрвеня 1954 года — намеснік старшыні КДБ, у 1956—1963 гадах першы намеснік старшыні КДБ пры Савеце міністраў СССР. 5 — 13 лістапада 1961 года — выконваючы абавязкі старшыні КДБ пры Савеце Міністраў СССР.
18 лютага 1963 года прысвоена званне званне генерал-палкоўніка.
У 1950—1954 гадах і з 1966 года — дэпутат Савета Нацыянальнасцяў Вярхоўнага Савета СССР ад Паўночна-Асяцінскай АССР.
Начальнік ГРУ
З 14 сакавіка 1963 года па 19 ліпеня 1986 года — начальнік Галоўнага разведвальнага Упраўлення Генеральнага штаба УС СССР. Стаж службы П. І. Івашуціна ў ГРУ склаў 24 гады.
Адной з першачарговых задач, якую прыйшлося вырашаць П. І. Івашуціну — гэта звясці да мінімуму тую шкоду, якую нанёс ГРУ А. Пянькоўскі.
Па ініцыятыве П. І. Івашуціна ў ГРУ у 1963 годзе пачала стварацца сістэма кругласутачнага атрымання інфармацыі і яе ацэнкі з мэтай выяўлення прыкмет павышэння боегатоўнасці замежных узброеных сіл. Фактычна, стваралася сістэма папярэджання вышэйшага кіраўніцтва краіны аб ваенных пагрозах у рэжыме рэальнага часу. Гэта сістэма пасля стала называцца Камандным пунктам і пазней стала асновай для стварэння Нацыянальнага цэнтра кіравання абаронай Расійскай Федэрацыі[2].
У 1963 годзе П. І. Івашуцін здзейсніў паездку на Кубу. Вынікам гэтай паездкі было разгортванне ў Лурдэсе (прыгарадзе Гаваны) цэнтра тэхнічнай разведкі.
Па патрабаванні Івашуціна было пачата будаўніцтва новага комплексу будынкаў для патрэб ГРУ ў Маскве[3].
Пасля з’яўлення ў космасе першых разведвальных спадарожнікаў па ініцыятыве Івашуціна ў ГРУ з’явіўся аддзел Касмічнай разведкі.
Пасля ГРУ
У 1987—1992 гадах Івашуцін працаваў ў Групе генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР. З 1992 года — у адстаўцы.
Памёр 4 чэрвеня 2002 года ў Маскве. Пахаваны ў Маскве на Траякураўскіх могілках (участак 4).
Ацэнкі
Генерал-палкоўнік Чэслаў Кішчак:
«Галава ў яго працавала выдатна. Часам удавалася перавесці размову на тэму Афганістана, і ён пачынаў апераваць прозвішчамі правадыроў плямёнаў, адрозненнямі паміж імі, хто на кім жанаты, чыя дачка за якога правадыра была выдадзена. Я некалькі разоў гэта правяраў. Быў выпадак, калі справакаваны Ярузельскім Івашуцін пачаў сыпаць тактыка-тэхнічнымі дадзенымі крылатых ракет. Я запісаў, а потым праверыў. Усе цалкам сышлося… Ён быў разумным, здольным, ініцыятыўным і вельмі ўпэўненым у сабе, добра ведаў сабе цану»[4].
Герой Савецкага Саюза генерал арміі С. П. Іваноў, які ў 1942—1945 гадах быў начальнікам штабаПаўднёва-Заходняга, Варонежскага, Закаўказскага, 1-га і 3-га Украінскіх франтоў, пісаў:
«…Пётр Іванавіч прымаў непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні наступальных аперацый 3-га Украінскага фронту. Асабліва шмат сіл і энергіі ўклаў ён у падрыхтоўку і ажыццяўленне Яска-Кішынёўскай, Будапешцкай, Венскай аперацый, забеспячэнне дзеянняў войскаў фронту па вызваленні Румыніі, Балгарыі, Югаславіі, Венгрыі. Вайну П. І. Івашуцін скончыў у Аўстрыі. Там сустрэў і Дзень Перамогі…»[5]
Воінскія званні
- Капітан дзяржаўнай бяспекі — 04.02.1939;
- маёр дзяржаўнай бяспекі — 16.04.1942;
- палкоўнік — 14.02.1943;
- генерал-маёр — 26.05.1943;
- генерал-лейтэнант — 25.09.1944;
- генерал-палкоўнік — 18.02.1958;
- генерал арміі — 23.02.1971.
Узнагароды
- Герой Савецкага Саюза (21.02.1985, за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і паспяховую дзейнасць па ўмацаванні Узброеных Сіл СССР у пасляваенны перыяд).
- 3 ордэны Леніна (13.09.1944[6], 21.02.1978, 21.02.1985).
- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (21.02.1974).
- 5 ордэнаў Чырвонага Сцяга (19.03.1944[7], 23.05.1952, 21.02.1964, 31.10.1967, 28.04.1980).
- Ордэн Багдана Хмяльніцкага 1-й ступені (28.04.1945)[8].
- 2 ордэны Кутузава 2-й ступені (29.06.1945[9], 4.11.1981 — па выніках правядзення вучэнняў Захад-81).
- 2 ордэны Айчыннай вайны 1-й ступені (26.10.1943[10], 11.03.1985).
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (7.10.1959).
- 3 ордэны Чырвонай Зоркі (7.04.1940, 17.04.1943[11], 6.11.1946).
- Ордэн «За заслугі перад Айчынай» 3-й ступені (Расійская Федэрацыя, 1999).
- Медалі.
- Замежныя ордэны і медалі.
- Вышэйшыя ведамасныя ўзнагароды органаў дзяржбяспекі СССР:
- Заслужаны работнік НКУС (1942),
- Ганаровы супрацоўнік дзяржбяспекі (1958).
У мастацкай літаратуры
Генерал арміі Пётр Іванавіч Івашуцін фігуруе ў аўтабіяграфічным рамане Віктара Суворава «Акварыум».
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Олег Хлобустов. Петр Ивашутин. Жизнь отдана разведке. — М.: Алгоритм, 2016.
- ↑ Так званы «Акварыум»
- ↑ Военная разведка и эпоха разрядки.
- ↑ Маршал военной разведки
- ↑ Память народа :: Документ о награде :: Ивашутин Петр Иванович, Орден Ленина . pamyat-naroda.ru. Праверана 20 ліпеня 2016.
- ↑ Память народа :: Документ о награде :: Ивашутин Петр Иванович, Орден Красного Знамени . pamyat-naroda.ru. Праверана 20 ліпеня 2016.
- ↑ Память народа :: Документ о награде :: Ивашутин Петр Иванович, Орден Богдана Хмельницкого I степени . pamyat-naroda.ru. Праверана 20 ліпеня 2016.
- ↑ Память народа :: Документ о награде :: Ивашутин Петр Иванович, Орден Кутузова II степени . pamyat-naroda.ru. Праверана 20 ліпеня 2016.
- ↑ Память народа :: Документ о награде :: Ивашутин Петр Иванович, Орден Отечественной войны I степени . pamyat-naroda.ru. Праверана 20 ліпеня 2016.
- ↑ Память народа :: Документ о награде :: Ивашутин Петр Иванович, Орден Красной Звезды . pamyat-naroda.ru. Праверана 20 ліпеня 2016.
Літаратура
- Колпакиди А., Север А. ГРУ. Уникальная энциклопедия. — М.: Яуза; Эксмо, 2009. — С. 695-697. — 720 с. — (Энциклопедия спецназа). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-699-30920-7.
- Лубянка: Органы ВЧК-ОГПУ-НКВД-НКГБ-МВД-КГБ. 1917—1991 / Ред. акад. А. Н. Яковлев. — М.: Материк, 2003.
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382. С. 578.
- Терещенко А. С. Маршал военной разведки. — М.: Аква-Терм, 2012. — 432 с. — (Секретные миссии). — 1 500 экз. — ISBN 978-5-902561-13-2.
- Терещенко А., Вдовин А. Из СМЕРШа в ГРУ. «Император спецслужб». — М.: Яуза; Эксмо, 2013. — 416 с. — (Бойцы невидимого фронта. Спецслужбы Сталина). — 3 100 экз. — ISBN 978-5-699-62131-6.
- Олег Хлобустов. Пётр Ивашутин. Жизнь отдана разведке. — М.: Алгоритм, 2016. — 352 с. — (Гроссмейстеры тайной войны). — ISBN 978-5-906817-66-2.
Спасылкі
- Пётр Іванавіч Івашуцін на сайце «Героі краіны»
- Мікалай Поросков. Чалавек, які стварыў «Акварыум» (арыгінал(недаступная спасылка)).
- Ігар Папоў чвэрць стагоддзя быў даручэнцаў легендарнага начальніка ГРУ.
- Пётр Вялікі айчыннай ваеннай разведкі.
- Уладзімір Лота. Маршал ваеннай разведкі.
- Помнік на магіле П. Архівавана 24 верасня 2016. І. Івашуціна на Траякураўскіх могілках г. Архівавана 24 верасня 2016. Масквы Архівавана 24 верасня 2016..
- Ваенны разведчык № 001.
- http://shieldandsword.mozohin.ru/personnel/ivashutin_p_i.htm