Пячэрскі лесапарк
Возера ў Пячэрскам лесапарку
Возера ў Пячэрскам лесапарку
Асноўная інфармацыя
Тыплесапарк 
Плошча
Дата заснавання1632 
Размяшчэнне
53°55′52″ пн. ш. 30°17′50″ у. д.
Краіна
ВобласцьМагілёўская вобласць
Пячэрскі лесапарк (Беларусь)
Пячэрскі лесапарк
Пячэрскі лесапарк
Пячэрскі лесапарк (Магілёўская вобласць)
Пячэрскі лесапарк
Пячэрскі лесапарк
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пячэрскі лесапарк — лесапарк, які размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Магілёва ў даліне ракі Дубравенка (прыток Дняпра), на якой штучна створана Пячэрскае возера. Назву атрымаў ад былога прадмесця Пячэрск.

У лесапарку праводзяцца агульнагарадскія святы, спартыўныя спаборніцтвы.

Гісторыя

Пячэрск існаваў ужо прынамсі ў сярэдзіне XIV ст. У 1532 годзе князь Аляксей Лахтыновіч надаў свой «Пячэрскі двор» каля дарогі на Магілёў Кіева-Пячэрскаму манастыру. У 1644 годзе, падчас знаходжання ў горадзе настаяцеля Кіева-Пячэрскага манастыра, вядомага асветніка архімандрыта Пятра Магілы, маёнтак Пячэрск адышоў ва ўладанне магілёўскіх праваслаўных епіскапаў і стаў іх рэзідэнцыяй. Пасля епіскапы валодалі толькі часткай цяперашняй тэрыторыі Пячэрскага парку. На ёй размяшчалася архірэйская дача, царква Святога Георгія, млын, карчма.

У XVIII ст. побач з уладаннямі Георгія Каніскага ў Пячэрску знаходзілася загарадная рэзідэнцыя каталіцкага біскупа Станіслава Богуш-Сестранцэвіча. Там ён пабудаваў двухпавярховы каменны палац, заснаваў вялікі сад з аранжарэяй, адкрыў дыванова-ткацкую і швейную фабрыкі, бровар, карчму, на Дубровенцы пабудаваў вадзяны млын. У спецыяльных пакоях палаца паказваў спектаклі прыгонны тэатр. Там жа працавала друкарня. Пасля смерці Богуш-Сестранцэвіча фабрыкі былі ліквідаваны, прыгонныя атрымалі свабоду. У 1820 г. палац перадалі пад ваенны шпіталь, у сярэдзіне XIX ст. яго з некаторымі іншымі пабудовамі набыў Магілёўскі губернскі прыказ грамадскай апекі і ў 1862 г. там размясцілі «багадзельню для інвалідаў вайны». У жніўні 1908 г. туды перавялі хворых псіхіятрычнага аддзялення губернскай бальніцы. У 1919 г. уладанні былі нацыяналізаваны.

2 верасня 2021 года рашэннем Магілёўскага гарвыканкама быў абвешчаны заказнік мясцовага значэння «Пячэрскі». Тэрыторыя зоны складаецца з трох адасобленых зямельных участкаў, агульная плошча якіх больш 256 гектараў[2].

Галерэя

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.