Пячорскае мора | |
---|---|
Даўжыня | 180 км |
Шырыня | 300 км |
Плошча | 81 263 км² |
Аб'ём | 4380 км³ |
Найбольшая глыбіня | 210 м |
Сярэдняя глыбіня | 6 м |
Упадаюць | Пячора |
Катэгорыя на Вікісховішчы |
Пячорскае мора (руск.: Печорское море) — назва паўднёва-ўсходняй часткі Баранцава мора, паміж астравамі Калгуеў і Вайгач.
Гэты гідронім сустракаецца ў Атласе Меркатара 1595 года. Тэрмін «Пячорскае мора», згодна з Пастановай ЦВК СССР ад 28.11.1935 г, выкарыстоўваецца і ў дачыненні да акваторыі паўднёва-ўсходняй часткі Баранцава мора, размешчанай на ўсход ад межаў па лініі мыс Чорны (Новая Зямля, паўднёвы ўваход у губу Косцін Шар) — паўночны ўскраек вострава Калгуеў і затым паўднёвы ўскраек вострава Калгуеў (Плоскія Коткі) — мыс Святы Нос Ціманскі. Пры гэтым пралівы Карскія Вароты і Югорскі Шар да Пячорскага мора не адносяцца.
Памеры Пячорскага мора: у шыротным кірунку — ад вострава Калгуеў да праліва Карскія Вароты — каля 300 км і ў мерыдыянальным кірунку — ад мыса Рускі Заварот да Новай Зямлі — каля 180 км. Плошча акваторыі мора складае 81 263 км², аб’ём вады 4380 км³. Глыбіні да 210 м.
У паўднёва-ўсходняй частцы мора маецца заліў Хайпудырская губа, у які ўпадаюць рэкі Мора-Ю (Хайпудыра) і Каратаіха.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13). — С. 179.
- Печорское море (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
Спасылкі
- Печорское мора // РИА Новости (руск.)
- Печорское море // Общеобразовательный журнал «Сезоны года» (руск.)