Пятроўскі
Арыгінальная назва руск.: Петровский
Уладальнік Санкт-Пецярбург
Хатняя каманда Зеніт Санкт-Пецярбург і Электрасіла Ленінград[d]
Умяшчальнасць 21 504
Сайт petrovsky.spb.ru
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Пятроўскі» (да 1992 года — Стадыён імя У. І. Леніна) — стадыён, размешчаны ў Санкт-Пецярбургу, на Пятроўскім востраве Малой Нявы. З розных бакоў востраў абмываюць Малая Нява і рака Жданаўка. З Петраградскай стараной яго злучае Жданаўскі мост. Глядацкія трыбуны змяшчаюць 20 985 чалавек. Бліжэйшая станцыя метро — «Спартыўная».

Хатні стадыён клуба «Зеніт» у 1994—2017 гадах і рэзервовы з 2017 года. У сезоне 2017/18 быў хатняй арэнай футбольнага клуба «Тосна».

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.