Пясча́ныя гле́бы — глебы, якія развіваюцца на пясках і маюць не больш за 10 % часцінак фіз. гліны. Развіваюцца на марэнных, азёрна-ледавіковых, водна-ледавіковых, старажытнаалювіяльных, поймавых і эолавых пясках. Маюць значную водапранікальнасць, аэрацыю, цёплаёмістасць. Прыродная ўрадлівасць нізкая — колькасць арганічных і мінеральных рэчываў невялікая. Падзяляюць на рыхла- і звязнапясчаныя глебы.

На Беларусі займаюць больш 25 % тэрыторыі (большасць пад хваёвымі лясамі). Складаюць каля 19 % сельскагаспадарчых угоддзяў. Акультурваюцца пясчаныя глебы ўнясеннем арганічных і мінеральных угнаенняў, пасевамі бабовых, вапнаваннем, глінаваннем, арашэннем і ІНШ.

Літаратура

  • Пясчаныя глебы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Пясча́ныя гле́бы // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. Мн.: БелЭн, 1995. — С. 610. — 800 с. 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.