Пясчанка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 18 км |
Басейн | 126 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | на поўнач ад вёскі Кабіна Гара |
• Каардынаты | 53°28′15″ пн. ш. 30°56′09″ у. д. |
Вусце | Рака Сож |
• Месцазнаходжанне | за 2,7 км на поўдзень ад вёскі Рудня |
• Каардынаты | 53°29′05″ пн. ш. 30°53′45″ у. д. |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дняпро |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Раён | Слаўгарадскі раён |
|
|
выток вусце |
|
— выток, — вусце |
Пясча́нка — рака ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Сож.
Апісанне
Даўжыня ракі 18 км. Плошча вадазбору 126 км². Пачынаецца ў напрамку на поўнач ад вёскі Кабіна Гара. Упадае ў Сож прыкладна за 2,7 км на поўдзень ад вёскі Рудня. Рэчышча Пясчанкі каналізаванае амаль на ўсім працягу.
Гісторыя
У 984 годзе ваявода кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча Воўчы Хвост сустрэўся з войскамі радзімічаў на рацэ Пішчані (летапісная назва Пясчанкі) і разбіў іх[1]. Гэтая бітва апісана ў "Аповесці мінулых часоў".
Зноскі
Літаратура
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 207. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 28. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
Спасылкі
- Ліст карты N-36-96. Выданне 1981 г. Архівавана 2 мая 2013.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.