Пясок — зярністая асадкавая горная парода. Вельмі часта складаецца з амаль чыстага мінерала кварца (рэчыва — дыяксід крэмнію).

Прыродны пясок

Прыродны пясок — друзлая сумесь зерняў памерам 0,10—5 мм, якая ўтварылася ў выніку разбурэння цвёрдых горных парод.

Прыродныя пяскі ў залежнасці ад генезісу могуць быць алювіяльнымі, дэлювіяльнымі, марскімі, азёрнымі, эолавымі. Пяскі, якія ўзніклі ў выніку дзейнасці вадаёмаў і вадацёкаў, маюць больш круглявую, абкатанную форму.

Цяжкі штучны пясок

Цяжкі штучны пясок — друзлая сумесь зерняў, якая атрымліваецца драбненнем цвёрдых і шчыльных горных парод. Форма зерняў драблёных пяскоў - востравугольная, а паверхня — шурпатая.

Літаратура

  • Пясок // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 162. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Пясок // Геаграфія ў тэрмінах і паняццях. Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2003. — С. 247.
  • Пяскі́, псаліты // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. Мн.: БелЭн, 1995. — С. 610. — 800 с. 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.