Пярэспа | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 2 км |
Вадацёк | |
Вусце | Свіслач |
• Месцазнаходжанне | г. Мінск |
• Каардынаты | 53°55′05,55″ пн. ш. 27°32′55,6″ у. д. |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Свіслач → Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Мінск |
вусце |
|
вусце |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пярэспа — рака, левы прыток ракі Свіслач, які даў назву гістарычнаму раёну Мінска.
Гісторыя
Па легендзе на вадаспадзе ў месцы ўпадзення Пярэспы ў Свіслач быў пабудаваны млын волата Менска, з чаго пачаў сваё існаванне горад Мінск. У 1922 годзе ў раку ўпадаў магістральны канал асушальнай сеткі Камароўскага балота. У Пярэспу ўпадала рака Віранка, якая цяпер не існуе. У 1975 годзе рака была заключана ў падземны ліўневы калектар, які ў асяроддзі мінскіх дзігераў завецца Фарфоравым, а афіцыйна Камароўскім.
Геаграфія
Выток Пярэспы знаходзіўся на тэрыторыі былога Камароўскага балота (цяпер Парку Дружбы народаў), поруч месца скрыжавання вуліц Кахоўскай і Карастаянавай. Ручай працякаў па тэрыторыі, дзе цяпер размяшчаецца кацельня Цэнтральнага раёна, затым уздоўж вуліцы Гая, і па тэрыторыі фарфора-фаянсавага заводу ў бок скрыжавання вуліц Машэрава, Даўмана і Старажоўскай. Вусце размяшчаецца паміж спорткомплексам Дынама і праспектам Машэрава, рака ўпадала ў Свіслач невялікім вадаспадам. Побач з вусцем знаходзіцца 150 мятровы вадасцёк, які канчаецца ўваходам у калектар.
Спасылкі
- Пярэспа на аэрафотаздымках 1941-1944 г. Архівавана 2 красавіка 2015.
- Пярэспа. Вячэрні Мінск 3.07.1997г. Архівавана 15 красавіка 2009.
- Калектар пад Парцалянавым заводам
- Пярэспа: 200 метраў і 200 гадоў
- Падземныя камунікацыі / Камароўскі калектар Архівавана 19 кастрычніка 2011.