Пярсцёнкі Улады — чароўныя пярсцёнкі ў творчасці Толкіна, выкаваныя ў часы Другой Эпохі. (артэфакт)

Гісторыя

Эльфы разам з Саўранам (калі ён яшчэ мог прымаць розныя абліччы) выкавалі дзевятнаццаць чароўных Пярсцёнкаў Улады. Тры было аддадзена эльфам, сем — гномам, дзевяць — людзям. Але Саўран, у тайне даведаўшыся, як іх робяць, выкаваў у жэрале Арадруіна дваццаты Пярсцёнак Усяўладдзя, каб падпарадкаваць сабе ўсе вольныя народы Міжзем'я. Ён паспеў дакрануцца да гномаўскіх і людскіх пярсцёнкаў, але эльфы здагадаліся пра здрадніцтва раней, і схавалі тры пярсцёнкі ад Саўрана. Такім чынам, яны адзіныя засталіся не пад уладай Мордара. Дзевяць чалавек, хутка перайшлі на цёмны бок. Так і ўтварылася дзевяць Назгулаў. Кірдан Карабел, якому адзін з пярсцёнкаў перайшоў ад Гіл-Гэлада, у час Трэцяй Эпохі даў яго Гэндальфу.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.