Птушыныя пёры
Металічныя пёры

Пяро ў графіцы — інструмент для малявання ці пісання вадкім фарбавальным рэчывам, такім, як туш, бістр, сепія, чарніла. У старажытнасці найчасцей выкарыстоўвалі птушыныя пёры, якія дазвалялі мякка змяняць таўшчыню лініі і вар’іраваць метады штрыхоўкі; у народаў Усходу пераважалі трысняговыя пёры (калам), якія давалі гнуткую, пластычную лінію, энергічны штрых. З XIX ст. пашырыліся металічныя пёры, што даюць тонкую роўную лінію, з XX ст. — пёры рознай формы і таўшчыні.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.