Павет Пярну | |||||
---|---|---|---|---|---|
эст.: Pärnumaa | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | Горад Пярну | ||||
Насельніцтва (2009) | 88,466[1] чалавек | ||||
Плошча | 4 807 км² | ||||
Часавы пояс | UTC+2 | ||||
Код ISO 3166-2 | EE-68 | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пярну (эст.: Pärnumaa або эст.: Pärnu maakond) — самы буйны па плошчы павет у Эстоніі, размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы краіны на ўзбярэжжы Рыжскага заліва. Мяжуе з паветамі Ляэнэ і Рапла на поўначы і Ярва і Вільяндзі на ўсходзе. Адміністрацыйны цэнтр — горад Пярну. Павет у адміністрацыйным дачыненні дзеліцца на 2 горада 19 воласцяў.
Амаль палова тэрыторыі пакрыта лесам. Працякае рака Пярну. У склад павета ўваходзяць астравы Кіхну і Манілайд. Размешчана частка тэрыторыі нацыянальнага парку Саомаа, а таксама Нігуласкі запаведнік. На тэрыторыі павета знойдзена стаянка старажытнага чалавека (каменны век).
Павет з'яўляецца папулярным месцам адпачынку замежных турыстаў.
Зноскі
- ↑ «Population by sex, ethnic nationality and County, 1 January». stat.ee. Statistics Estonia. 2010-04-19.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.