Вёска
Пярковічы
± | ||||||||||||||||||||||
Пярко́вічы[1] (трансліт.: Piarkovičy, руск.: Перковичи) — вёска ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Драгічынскага сельсавета.
Да 1 снежня 1975 года вёска ўваходзіла ў склад Закозельскага сельсавета[2].
Славутасці
- Сядзібна-паркавы ансамбль Віславухаў (пачатак XIX стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000214
- Свята-Успенская царква (1805 год) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000214
Вядомыя ўраджэнцы
- Севярын Віславух (1900—1968) — гісторык, доктар габілітаваны (1938).
- Францішак Віславух (1896—1978) — вайсковец, пісьменнік.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Пярко́віча, ж.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 снежня 1975 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пярковічы
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.