Пякотка | |
---|---|
МКХ-10 | R12. |
МКХ-9 | 787.1 |
MedlinePlus | 003114 |
MeSH | D006356 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пяко́тка — адчуванне пякучага болю ў страваводзе. Звязаны з закідваннем кіслага змесціва страўніка ў стрававод, таксама з парушэннем маторыкі стрававода, страўніка і дванаццаціперснай кішкі. Бывае пры гастрыце, халецыстыце, язвавай і жоўцекамянёвай хваробах, пасля аперацый на страўніку, пры цяжарнасці, таксама ўзнікае пры непераноснасці некаторых харчовых прадуктаў. Лячэнне накіравана на асноўнае захворванне[1].
Зноскі
- ↑ Пякотка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13). С. 156
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.