Пякельнікі — у беларускай міфалогіі нячысцікі, якія жывуць у Пекле і катуюць грэшныя душы.
Апісанне
Мелі напалову сабачы, напалову казіны выгляд. Скура тонкая, без поўсці, доўгі хвост і прамыя рогі, заўсёды пакрытыя сажай. У змроку пекла жудасна вылучаліся іх белыя бялкі вачэй, зубы, доўгія іклы. Пякельнікі палівалі грэшныя душы смалой і серай, якая лілася ў іх з рота і ноздраў. Аднастайная праца і адсутнасць вольнага жыцця зрабілі іх жорсткімі і бязлітаснымі. Спачатку яны былі звычайнымі нячысцікамі і жылі на зямлі, але з-за сваёй нездатнасці (дурасці, слабасці, старасці) былі сасланы Люцыпарам (галоўным чортам) ў Пекла. З цягам часу іх аблічча прыстасавалася да жыцця пад зямлёй: поўсць апала, замест капытоў вырасці хваткія кіпцюры, у іх жалудках вокамгненна расплаўляліся камні. Прычым пякельная праца ім не падабалася: каб яны наперад ведалі, што трапяць у Пекла, то прыклалі б усе намаганні, каб таго пазбегнуць.
Спасылкі
- Пякельнікі, "Родныя вобразы"(недаступная спасылка)