Вёска
Пядань
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
54°33′35″ пн. ш. 28°05′07″ у. д.
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 177
Паштовыя індэксы
222137
Аўтамабільны код
5
Пядань на карце Беларусі ±
Пядань (Беларусь)
Пядань
Пядань (Мінская вобласць)
Пядань

Пяда́нь[1] (трансліт.: Piadań, руск.: Пядань) — вёска ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Мсціжскага сельсавета.

Назва

Назва паселішча паходзіць ад назвы ракі, засведчанай як «Пя́дынка» (< Пя́дынь)[2], — вёска стаіць на яе вярхах. На ранейшых картах і вёска, і рака пазначаліся як «Пядынь».

Рачная назва балцкага паходжання. Тапанімічны аналаг — пруская назва Pendelythen / Pindelithen таго ж кораня Pend-[3].

Звязаная з літоўскім pendėti, pindėti «сохнуць, парахнець; слабець», pinda «спарахнелая рэч; ссохлая жывёла ці ссохлы чалавек».

Назва звязаная з тым, што рэчышча (або толькі вярхі рэчкі) у цяплейшую, сушэйшую пару года высыхала.

Балцкімі таксама з’яўляюцца як назва ракі Цна, у якую Пядынь уцякае, так і назвы іншых цнянскіх прытокаў рэк Ісга (таго ж паходжання, што і бярэзінская Сха), Макоўза, Лавоша[4].

Недалёка ад вытокаў Пядыні таксама выцякаюць бярэзінскія рэчкі з балцкімі назвамі Нідаль, Можніца, Мрай[5]. На Бярэзіне (як і на Сажы) Ул. Тапаровым адзначалася адмысловая канцэнтрацыя балцкіх гідронімаў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU) — С. 80. Сустракаецца таксама варыянт Пя́дань
  2. П. Л. Маштаковъ. Списокъ рѣкъ днѣпровскаго бассейна. С.-Петербургъ, 1913. С. 96.
  3. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 203.
  4. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 189—190, 203.
  5. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 196, 198.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.