Горад
± | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пэрэчын (укр.: Перечин, руск.: Перечин, венг.: Perecseny, чэшск.: Perečín, славацк.: Perečany) — горад у Закарпацкай вобласці Украіны. Цэнтр аднайменнага раёна.
Горад складаецца з 41 вуліцы, 2 плошчаў, 6 завулкаў. Насельніцтва каля 6700 чалавек, якія пражываюць на тэрыторыі 7,45 км². Гэта ў асноўным украінцы, акрамя іх яшчэ пражываюць рускія, славакі, венгры, немцы, італьянцы, цыганы і інш.
У раённым цэнтры засяроджана асноўная інфраструктура Пэрэчыншчыны. Тут дзейнічаюць больш за паўтара дзясяткі прадпрыемстваў, філіялы 5 банкаў, 2 крэдытныя саюзы, развітая гандлёвая сетка, шэраг устаноў бытавога абслугоўвання насельніцтва.
Клімат
Пэрэчын — горад з кліматам мяккім, умерана кантынентальным з празмерна дастатковым увільгатненнем, няўстойлівай вясной, няжаркім летам, цёплай восенню і мяккай зімой.
Гісторыя
Задакументаваная гісторыя Пэрэчына пачынаецца ў XIII ст. Упершыню ў 1399 годзе Пэрэчын згадваецца як населены пункт, які ўваходзіць у склад Ужгарадскай дамініі Другетаў.
У XVI—XVII ст. Пэрэчын у складзе Ужанскай жупы ўваходзіў у імперыю Габсбургаў. У другой палове XIX ст. гарадок, як і ўсё гістарычнае Закарпацце, уваходзіў у склад Аўстра-Венгрыі; у пачатку XX ст. стаў цэнтрам Бэрэжанскай акругі (павета) у складзе Ужанской жупы. З 1919 па 1939 гады — у складзе Чэхаславакіі. На працягу 1939—1944 гадоў знаходзіўся пад акупацыйным рэжымам фашысцкай Венгрыі. З кастрычніка 1944 года па чэрвень 1945 года — у складзе дзяржаўнага ўтварэння Закарпацкая Украіна. У далейшым Пэрэчын, як і ўсе Закарпацкія зямлі, да 1991 года ўваходзіў ва Украінскую ССР у складзе СССР. З 1991 года ў складзе незалежнай Украіны.
На працягу XIX ст. паселішчы карысталася гербам: поле герба расколатае; у верхняй частцы — каменная царква, абсаджаная па баках дрэвамі; у ніжняй частцы — селянін выпальвае ў печы вапну. Герб фігураваў на пячатках, датаваных 1823 і 1877 гг.
Насельніцтва
1989 | 2001 | 2012 |
---|---|---|
7200 | 7083 | 6706 |
Галерэя
- Сінагога ў Пэрэчыне
- Будынак сінагогі зараз
- Помнік поштальёну Фёдару Фякеце ў горадзе