Горад
± | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пэршатравэнск[1] (укр.: Першотра́венськ) — горад у Днепрапятроўскай вобласці Украіны.
Гісторыя
Пэршатравэнск з'яўляецца адным з самых маладых гарадоў краю. Яго гісторыя непарыўна звязана з развіццём вугальнай прамысловасці ў Заходнім Данбасе. Адначасова з закладкай першых шахт будаваўся і рабочы пасёлак. Першы камень пад будаўніцтва шахцёрскага пасёлка быў закладзены 25 мая 1954 г. У 1956 г. увялі ў эксплуатацыю больш за 30 аднапавярховых жылых дамоў і пачала працаваць школа, у якой навучалася 7 вучняў. Ужо ў 1957 г. была здадзена першая чарга электрападстанцыі, з'явіліся сталовая, крамы, клуб. 16 жніўня 1957 г. новы пасёлак атрымаў назву Шахтарскэ і быў аднесены да катэгорыі рабочых пасёлкаў з падначаленнем Мікалаеўскаму сельскаму савету Петрапаўлаўскага раёна. У 1958 г. была адкрыта бальніца на 25 месцаў. У 1959 г. адбыўся перапіс насельніцтва, паводле якога ў пасёлку пражывала 5100 жыхароў. У 1960 г. рабочы пасёлак быў аднесены да катэгорыі пасёлкаў гарадскога тыпу, ён быў перайменаваны ў Пэршатравнэвэ, выведзены са складу Мікалаеўскага сельскага савета, тут быў утвораны Першамайскі пасялковы савет. 25 люты 1966 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета УССР пасёлак Пэршатравнэвэ атрымаў статус горада раённага падпарадкавання і быў перайменаваны ў Пэршатравэнск. У гэтым жа годзе горад быў падпарадкаваны Паўлаградскаму гарадскому савету.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»