Пырнік

Пырнік паўзучы (Elytrigia repens)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Elytrigia Desv.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  500260
NCBI  15492
EOL  108228
GRIN  g:14438
IPNI  18013-1

Пы́рнік[3][4] (Elytrigia) — род кветкавых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Апісанне

Шматгадовыя, пераважна карэнішчавыя травы вышынёю 30—150 см. Сцёблы ўзыходныя, унутры полыя. Лісце чаргаванае, пляскатае або ўздоўж згорнутае, вузкалінейнае, шурпатае, шыза-зялёнае ці шараватае. Кветкі дробныя, сабраныя ў агульнае суквецце — рыхлы колас. Плод — зярняўка.

Распаўсюджанне

Адрозніваецца каля 30[4] відаў (5 відаў[5]). Пашыраны ва ўмераным і халодным клімаце. На тэрыторыі Беларусі не сустракаецца. Два віды, якія раней уваходзілі ў род і маюць традыцыйныя беларускамоўныя назвы са словам пырнік цяпер уключаюцца ў род пырнічнік (Elymus): пырнік паўзучы (Elymus repens) і пырнік сярэдні (Elymus hispidus), яны трапляюцца на лугах, лясных палянах, узлесках, палях і агародах.

Выкарыстанне

Некаторыя віды культывуюцца як кармавыя расліны, выкарыстоўваюцца ў селекцыі мароза- і холадаўстойлівых пшанічна-пырнікавых гібрыдаў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 9. — 160 с. 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Agropyron Gaertn.
  4. 1 2 БелЭн 2001.
  5. Elytrigia Архівавана 6 лютага 2023. (англ.) // The Plant List

Літаратура

Спасылкі

  • Пырей: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Elytrigia Архівавана 6 лютага 2023. (англ.) // The Plant List
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.