Пылюшнік

Пылюшнік светлы (Thalictrum lucidum)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Thalictrum Tourn. ex L., 1753

Сінонімы
  • Anemonella Spach
  • Piuttia Mattei
  • Schlagintweitiella Ulbr.
  • Stipularia Delpino
  • Syndesmon (Hoffmanns. ex Endl.) Britton
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18658
NCBI  46968
EOL  38035
GRIN  g:12028
IPNI  33250-1

Пылю́шнік[4][5] (Thalictrum) — род кветкавых раслін сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны вышынёй да 2,5 м. Сцябло прамастойнае, голае або аблісцелае. Лісце складанае, чаргаванае. Ніжняе лісце на чаранках, верхняе — сядзячае. Кветкі дробныя, шматлікія, у складаных суквеццях. Колер кветак белы, жоўты, ружовы, светла-бэзавы. Калякветнік складаецца з 4 (5) рана ападаючых лісцікаў. Формула кветкі: . Тычынкі шматлікія, даўжэйшыя за лісцікі калякветніка. Плод — шматарэшак.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліны роду распаўсюджаны пераважна на тэрыторыі Паўночнага паўшар’я, таксама сустракаюцца у Паўднёвай Афрыцы. Не патрабавальныя да ўмоў[5]. Размнажаюцца насеннем і вегетатыўна[5].

Гаспадарчае значэнне

Дэкаратыўныя і лекавыя расліны

Віды

Паводле базы даных The Plant List, род уключае 157 відаў[6]:

Пылюшнік жоўты (Thalictrum flavum)
Thalictrum glaucum
Thalictrum delavayi
Thalictrum thalictroides

У базе даных The Plant List від Thalictrum thalictroides (L.) A.J.Eames & B.Boivin прызнаны сінонімам віду Anemonella thalictroides (L.) Spach[7].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Звесткі пра род Thalictrum у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 129. — 160 с. 2 350 экз.
  5. 1 2 3 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985.  599 с., іл. 10 000 экз.
  6. Thalictrum (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List. Version 1.1. (2 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2017. Праверана 23 верасня 2016.
  7. Thalictrum thalictroides (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List. Version 1.1. (2 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2019. Праверана 23 верасня 2016.

Літаратура

  • Кухарава Л. В. Пылюшнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985.  599 с., іл. 10 000 экз. — С. 315.
  • Прохараў В. М. Пылюшнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 151. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Гаммерман А.Ф., Гром И.И. Дикорастущие лекарственные растения СССР. М.: Медицина, 1976. — 288 с.
  • Крупкина Л. И. Флора Восточной Европы / Отв. ред. и ред. тома Н. Н. Цвелёв. СПб.: Мир и семья; Издательство Санкт-Петербургской государственной химико-фармацевтической академии, 2001. — Т. X. — Редактор тома Н. Н. Цвелёв. — 670 с. 700 экз. — ISBN 5-8085-0122-9. — УДК 582.683.2 (470.1/6)
  • Никифоров Ю.В. Алтайские травы-целители. — Горно-Алтайск: Юч-Сумер – Белуха, 1992. (Праверана 17 лістапада 2009)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.