| ||||||||||||||||||||||
Пуэнт-Нуар (фр.: Pointe-Noire) — горад у Рэспубліцы Конга, другі па велічыні пасля г.Бразавіль, порт на Атлантычным акіяне, праз які праходзіць амаль увесь знешнегандлёвы абарот краіны. Да 2004 года быў цэнтрам дэпартамента Куілу, затым вылучаны ў асобны дэпартамент.
Насельніцтва горада па дадзеных на 2010 год складае 829 134 чалавек; (195 000 чалавек ў 1980 годзе, 294 000 — у 1984 годзе, 455 000 — у 1996 годзе).
Гісторыя
У 1484 годзе партугальскія мараплаўцы ўбачылі тут чорныя скалы і назвалі гэтую мясцовасць Чорны Мыс (фр. Пуэнт-Нуар). Горад заснаваны ў 1883 годзе экспедыцыяй Саварн’яна дэ Браза як ваенны пост на месцы невялікага рыбацкага пасёлка. 1950—1958 гадах сталіца французскай калоніі Сярэдні Конга. У 1924—1934 гадах горад быў злучаны чыгункай са сталіцай.
У 1927 годзе ў горад была падведзена пітная вада, у 1932 годзе пабудаваны аэрапорт, у 1936 годзе першая бальніца, у 1942 годзе пабудаваны новы порт. Грамадзянская вайна 1997—1999 гадоў выклікала масавае перасяленне народа ў горад з унутраных рэгіёнаў, што павялічыла насельніцтва ўдвая.