«Пушкінская» руск.: Пушкинская | |
---|---|
Аўтазаводская лінія | |
Мінскі метрапалітэн | |
Дата адкрыцця | 3 ліпеня 1995 |
Праектная назва | «Праспект Пушкіна»[1] |
Тып | Трохпралётная, калоннага тыпу |
Тып платформаў | Астраўная |
Форма платформаў | Прамая |
Архітэктары | І. Есьман, І. Камышан, Е. Харкава |
Выхад да вуліц | вул. Прытыцкага, пр. Пушкіна |
Пераходы на станцыі | «Цівалі (праектуецца) |
Аператары сотавай сувязі |
МТС, А1, life:) |
Код станцыі | 220 |
Суседнія станцыі | Спартыўная і Маладзёжная |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аўтазаводская лінія |
---|
умоўныя абазначэнні |
«Пушкінская» (трансліт.: Puškinskaja, руск.: Пушкинская) — станцыя Аўтазаводской лініі Мінскага метрапалітэна. Адкрыта 3 ліпеня 1995 года ў складзе другога ўчастку Аўтазаводской лініі, які ўключаў дзве станцыі.[2] Размешчана паміж станцыямі «Спартыўная» і «Маладзёжная».
Канструкцыя
Калонная станцыя дробнага залажэння, трохпралётная, з дзвюма шэрагамі калон, на якія абапіраюцца апорныя рыгелі ў форме выцягнутага паўэліпса.[3]
Выхады
Уваходы на станцыю размешчаны ў падземных пераходах пад скрыжаваннем вул. Прытыцкага і пр. Пушкіна. Да 2005 года «Пушкінская» была канцавой і служыла буйным перасадкавым вузлом для жыхароў заходніх раёнаў Мінска. У 2005 годзе другая лінія была падоўжана на захад трыма станцыямі,[2] і пасажырапаток на «Пушкінскай» некалькі паменшыўся.
Фотагалерэя
Панарама станцыі Калоны Свяцільні Шлях у бок «Спартыўнай»
Зноскі
- ↑ Пушкінская — Мінскае метро . Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2012. Праверана 16 ліпеня 2012.
- 1 2 Гісторыя стварэння і перспектыва развіцця Мінскага метрапалітэна . Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2012. Праверана 16 ліпеня 2012.
- ↑ Станцыя метро «Пушкінская» — MyMinsk.com .
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пушкінская (станцыя метро, Мінск)