Горад
Пуціўль
Путивль
± | ||||||||||||||||||||||||||
Пуці́ўль (укр.: Путивль) — горад у Сумскай вобласці Украіны на рацэ Сейм (басейн Дняпра), за 24 км ад чыгуначнай станцыі Пуціўль. Цэнтр Пуціўльскага раёна. Насельніцтва 19,5 тыс. ж. (1991).
Гісторыя
Упершыню згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1146 годзе; крэпасць для абароны Кіеўскай дзяржавы ад набегаў полаўцаў. У 2-й палавіне XII ст. цэнтр аднайменнага княства, згадваецца «Слове аб палку Ігаравым». У 1240 разбураны мангола-татарамі.
З 1356 года ў складзе ВКЛ. У ходзе маскоўска-вялікалітоўскай вайны 1500-1503 гадоў заняты маскоўскімі войскамі ў 1500 годзе і паводле мірнага дагавора далучаныў да Маскоўскай дзяржавы.
Падча рэчыпаспалітаўска-маскоўскай вайны 1609-1618 гадоў заняты войскамі Рэчы Паспалітай, паводле Дэулінскага перамір’я 1618 года вярнуўся да Маскоўскай дзяржавы.
У XVIII — пачатку XX ст. павятовы горад, з 1769 года ў Курскай губерні.
З 1926 года ў складзе Украінскай ССР, з 1932 у Чарнігаўскай, з 1939 у Сумскай абласцях.
У Вялікую Айчынную вайну акупіраваны нямецкімі войскамі ў 1941—1943 гадах. Каля Пуціўля створаны Пуціўльскі партызанскі атрад пад камандаваннем С. А. Каўпака.
Інфраструктура
У горадзе працуюць харчовыя прадпрыемствы.
Пуціўльскі краязнаўчы музей.
Славутасці
Архітэктурныя помнікі 16—18 ст.:
- Малчанскі манастыр (16—19 ст.),
- Спаскі манастыр (17 — пач. 18 ст.),
- царква Міколы Казацкага (18 ст.).
Літаратура
- Пуціўль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. С. 135.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пуціўль