Аграгарадок
Пухавічы
± | ||||||||||||||||||||||||
Пу́хавічы[1] (трансліт.: Puchavičy, руск.: Пуховичи) — аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Пухавіцкага сельсавета. З 17 чэрвеня 1924 да 29 ліпеня 1925 года быў цэнтрам Пухавіцкага раёна. Насельніцтва 2287 чал. (1999).
Геаграфія
Знаходзяцца за 9 км ад Мар’інай Горкі і чыгуначнай станцыі Пухавічы, на аўтамабільнай дарозе Мінск — Бабруйск, на рэках Свіслач і Цітаўка.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Пухавічы згадваюцца ў XVI ст. як вёска, прыватнае ўладанне. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясцовасць увайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства.
У складзе Расійскай імперыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Пухавічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. 3 канца XVIII ст. мястэчкам валодалі Сулістроўскія, пазней — Фрыбесы, Эсткі, Вальковічы.
У 1843 тут збудавалі Багародзіцкую царкву.
У 1863 у Пухавічах адкрылася земскае народнае вучылішча, Станам на 1886 у мястэчку было 73 двары, царква, 3 сінагогі, народнае вучылішча, 2 піваварні, 26 крамаў, 4 рэгулярныя кірмашы, паромная пераправа, на рэках Свіслач і Цітаўка.
Паводле перапісу 1897 г. дзейнічалі царква, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы, сінагога, 49 лавак, завод сельцерскіх мінеральныхвод, 4 пітных ўстановы, на год адбывалася 4 кірмашы; каля мястэчка, у фальварку Пухавічы, былі паравы і вадзяны млын.
У пач. XX ст. існавалі аднайменныя мястэчка (418 двароў) і маёнтак. У жніўні 1905 адбылося выступленне насельніцтва. Удзельнічала каля 50 чалавек.
Найноўшы час
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года Пухавічы былі пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пухавічы абвешчаны часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 знаходзіліся пад польскай уладай.
17 чэрвеня 1924 года Пухавічы сталі цэнтрам раёна (да 29 ліпеня 1925[2]). 27 верасня 1938 статус паселішча панізілі да вёскі.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 вёска знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У 1942 годзе было расстраляна 20 ваеннапалонных і 90 жыхароў вёскі.
Насельніцтва
Дэмаграфічныя дадзеныя
- 1816 год — 10 двароў, каля 80 чал.;
- 1886 год — 73 двары, 860 чал.;
- 1897 год — 1912 чал., 92 % яўрэі;
Рэлігія
Станам на 1886 г. у Пухавічах было 3 сінагогі.
У 1834 тут была збудавана Багародзіцкую царкву. У 1950 гадах гадах царква была зачынена, часткова разбураны і пераабсталяваны пад клуб. Пад канец 90-х праваслаўная грамада змагла вярнуць будынак храма (клуба) у сваё веданне. 18.08.2015 г. пасля завяршэння набажэнства біскуп Веніямін заклаў у падставу будучага храма камень і памятную грамату.[5]
Сацыяльная сфера
Адукацыя
- Сярэдняя школа.
- Дашкольная ўстанова.
- Бібліятэка.
Медыцына
Медыцынскія паслугі надае вясковая бальніца. Колькасць абслугоўваных пацыентаў складае — 80 чалавек у змену.[6]
Эканоміка
У вёсцы ёсць клуб.
Сувязь і камунікацыі
У вёсцы працуе адзяленне сувязі, паслугі электрасувязі забяспечвае Пухавіцкі вузел электрасувязі. На сённяшні дзень прадпрыемства падае больш 70 відаў паслуг, асноўнымі з якіх з’яўляюцца: тэлефанія, Інтэрнэт, тэлебачанне.
Архітэктура і славутасці
Славутасці
- Могілкі яўрэйскія
- Царква Нараджэння Божай Маці.
- Помнік землякам, загінуўшым у Другой сусветнай вайне[7].
- Памятная дошка, змешчаная на будынку Пухавіцкай сярэдняй школы. Нагадвае аб тым, што ў Пухавіцкім сельсавеце ў вёсках Падбярэжжа, Вусце, Беразянка, Балачанка адпачываў і працаваў Якуб Колас[8].
Страчаная спадчына
- 3 сінагогі
Вядомыя асобы
- Анатоль Вольны — беларускі паэт, празаік, кінадраматург, журналіст.
- Аляксандр Ігаравіч Дасужаў — мастак.
- Яўген Міхайлавіч Корань (нар. 1950) — беларускі архітэктар.
- Аляксандр Андрэевіч Шабалін — беларускі дзяржаўны дзеяч, пісьменнік і журналіст, спартсмен.
- Барыс Фёдаравіч Рэпін — мастак.
- Мікалай Сяргеевіч Лабуш — прафесар, доктар палітычных навук.
- Аляксандр Сяргеевіч Лабуш — акцёр тэатра і кіно.
- Уладзімір Сцяпанавіч Сянчук — кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт.
- Вольга Уладзіміраўна Савасцюк — беларуская пісьменніца.
- Рыгор Майсеевіч Прус — палкоўнік медыцынскай службы.
- Якаў Шапіра — доктар медыцынскіх навук.
- Іуда Лёб бэн-Іосіф Пуховіцер — рабін і прапаведнік.
- Аляксандр Ваньковіч — палкоўнік аэранаўтыкі Польскіх Войскаў.
- Любоў Саламонаўна Фрыд — педагог, даследнік творчасці Крупскай.
- Мікалай Пятровіч Правалоцкі — беларускі біятланіст і трэнер па біятлоне.
- Мікалай Маркавіч Лапко (1934—?) — Заслужаны будаўнік БССР (1976).
- Сяргей Аляксандравіч Галякевіч (нар. 1987) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі і машын лесанарыхтовак і лясной гаспадаркі. Кандыдат тэхнічных навук (2013).
- Аляксандр Аркадзевіч Дзятко (нар. 1954) — беларускі спецыяліст у галіне радыётэхнічных сістэм спецыяльнага прызначэння, уключаючы тэхніку ЗВЧ і тэхналогію іх вытворчасці.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Пухо́вічы
- ↑ Алесь Карлюкевіч. Знічкі Айчыны: Ігумен-Чэрвень, Смілавічы, Пухавічы . Голас Радзімы (11 жніўня 2011).(недаступная спасылка)
- ↑ Пуховичи инвентарь 1745 г. в Минском воеводстве владение Александр Быковский. НИАБ, ф. 1727 оп. 1 д. 12 л. 311—312.
- ↑ Аляксандр Прановіч. Пухавічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 9.
- ↑ http://sobory.ru/article/?object=40918
- ↑ http://mgorka-crb.by/o-bolnice/
- ↑ https://radzima.org/be/fota/53713.html
- ↑ http://www.gorka.by/?p=25541 Архівавана 28 красавіка 2016.
Літаратура
- Прановіч, А. Пухавічы / Аляксандр Прановіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 9. — ISBN 985-11-0214-8.
- Puchowicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. S. 266.
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9.
- Алесь Карлюкевіч. Літаратурна-краязнаўчае падарожжа па Пухавіччане: Мар’іна Горка і блізкія ваколіцы // Полымя, № 9, 2010
- Алесь Карлюкевіч. Літаратурная карта Пухаўчыны. Краяўзнаўчы нарыс. — Мн., Тэхнапрынт, 1999. С. 47
- Алесь Карлюкевіч. Ад зямлі, якая нарадзіла ці натхняла. — Мн., Пйто, 2001. С. 22
- Алесь Карлюкевіч. Пухавіцкія сустрэчы // Маладосць, № 6, 2010
- Алесь Карлюкевіч. І марам волю дам: літаратурная карта Пухавіччыны. — Мн., БелЭн, 2011. С. 303
- Алесь Карлюкевіч. Літаратурна-краязнаўчае падарожжа па Беларусі: Пухавіцкі край // Роднае слова, № 3,4,6,7, 2017
- Алесь Карлюкевіч. Пухавіччына: літаратурнае гняздо Беларусі. — Мн., Адукацыя і выхаванне, 2020. С. 318
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пухавічы (Пухавіцкі раён)