Путнікаўская суконная мануфактура — мануфактура, якая дзейнічала ў 17811809 гг. у вёсцы Путнікі (цяпер вёска ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі).

Размяшчалася ў 2 мураваных будынках. Мела 12 станкоў. У 1797 г. працаваў 121 чалавек, нарыхтавана 2 тыс. пудоў воўны, выраблена сукнаў: белага 8 тыс. аршынаў, тонкага 1,8 тыс. аршынаў, простага 21 тыс. аршынаў, байкі 5 тыс. аршынаў.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.