Пусткі | |
---|---|
англ.: Badlands | |
Жанр | драматычны фільм[1][2] і крымінальны фільм[d][1][2] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Warner Brothers |
Працягласць | 90 хв. і 95 хв. |
Бюджэт | 300 000 $ |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 1973, 13 кастрычніка 1973[6] і 24 сакавіка 1974[6] |
IMDb | ID 0069762 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Пусткі» (англ.: Badlands) — амерыканскі драматычны фільм 1973 года, пастаўлены рэжысёрам Тэрэнсам Малікам па ўласным сцэнарыі. Рэжысёрскі дэбют Маліка ў вялікім кіно. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Марцін Шын і Сісі Спейсек[7].
Асновай для фільма паслужыла рэальная гісторыя Чарлза Старквезера і Кэрыл Ф’югейт, якія здзейснілі ў 1958 годзе серыю забойстваў у Небрасцы і прылеглых штатах.
Праз 20 гадоў пасля выхаду фільм быў занесены ў Нацыянальны рэестр фільмаў.
Сюжэт
У канцы 1950-х гадоў малады хлопец па імені Кіт, які спрабуе браць за прыклад Джэймса Дзіна, але сам працуе ў правінцыйнай глушы зборшчыкам смецця, знаёміцца з Холі, 15-гадовай дачкой мастака рэкламных плакатаў. Калі маладыя людзі пачынаюць сустракацца, бацька дзяўчыны не ўхваляе выбар Холі і забараняе ім бачыцца. Кіт і Холі працягваюць сустракацца, у пакаранне бацька Холі забівае яе сабаку. Пасля гэтага Кіт заяўляецца ў дом Холі і забівае яе бацьку.
Закаханыя падпальваюць хату Холі з трупам бацькі ўнутры і падаюцца на ўцёкі ў бясплодныя пустынныя землі амерыканскіх раўнін. Ва ўцёках яны здзяйсняюць забойства за забойствам, але не асабліва задумваюцца аб наступствах. Пагалоска пра іх распаўсюджваецца па краіне і робіць пасрэдных, па сутнасці, маладых людзей знакамітасцямі нацыянальнага маштабу. Калі ім надакучвае кружыць па аднастайным тужлівым пейзажы, яны вырашаюць дабрацца да гор, але паліцыя не выпускае іх з-пад увагі. Разумеючы асуджанасць далейшага супраціву, Холі адмаўляецца ісці за Кітам далей і здаецца ўладам. Кіт яшчэ нейкі час працягвае ўцёкі, але затым таксама здаецца. Кіт аказваецца знакамітасцю нават сярод паліцыі, яму ціснуць руку, ён раздае сувеніры на памяць.
Кіту і Холі даюць магчымасць у апошні раз пагаварыць адзін з адным на аэрадроме. У фінале фільма Холі распавядае пра далейшы лёс герояў: яна атрымае ўмоўны тэрмін, выйдзе замуж за сына свайго адваката і стане прыкладнай амерыканскай хатняй гаспадыняй, а Кіт праз паўгода будзе пакараны смерцю на электрычным стуле.
Акцёрскі склад
- Марцін Шын — Кіт
- Сісі Спейсек — Холі
- Уорэн Оўтс — бацька Холі
- Рамон Біры — Кейта
- Джон Картэр — багач
- Алан Вінт — намеснік шэрыфа
- Гэры Літлджон — шэрыф
- Тэрэнс Малік — госць багача
Узнагароды
Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 4 кінаўзнагародамі і яшчэ 1 намінацыяй[8].
Зноскі
- 1 2 3 http://www.imdb.com/title/tt0069762/ Праверана 7 ліпеня 2016.
- 1 2 http://www.metacritic.com/movie/badlands Праверана 7 ліпеня 2016.
- 1 2 3 4 http://stopklatka.pl/film/badlands Праверана 7 ліпеня 2016.
- 1 2 3 4 5 6 http://www.imdb.com/title/tt0069762/fullcredits Праверана 7 ліпеня 2016.
- 1 2 Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- 1 2 Internet Movie Database — 1990. Праверана 28 мая 2022.
- ↑ Badlands (1973) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 30 мая 2023.
- ↑ Badlands (1973) — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 30 мая 2023.
Спасылкі
- Пусткі на сайце «Internet Movie Database» (англ.)