Пурын
Выява хімічнай структуры
Выява малекулярнай мадэлі
Агульныя
Сістэматычнае найменнеімідазо[4,5-d]пірымідзін
Традыцыйныя назвыпурын
Хім. формулаC5N4H4
Фізічныя ўласцівасці
Малярная маса120,1121 ± 0,0051 г/моль
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення214 °C
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS120-73-0
PubChem1044
Рэг. нумар EINECS204-421-2
SMILES
ChemSpider1015

Пурын — найпросты прадстаўнік імідазо[4,5-d]пірымідзінаў.

Бясколерныя крышталі, добра раствараюцца ў вадзе, гарачым этаноле і бензоле, дрэнна раствараюцца ў дыэтылавым эфіры, ацэтоне і хлараформе.

Найбольш пашыраны амінапурыны, або пурынавыя асновы (адэнін, гуанін), і гідрапурыны (мачавая кіслата, гіпаксанцін, ксанцін), якія з'яўляюцца прадуктамі распаду амінапурынаў.

Да пурынаў таксама адносяцца алкалоіды кафеін і тэабрамін (метыліраваныя вытворныя ксанціну) і адэназінтрыфосфарная кіслата.

Утвараюцца ў арганізме і паступаюць з прадуктамі харчавання.

Біясінтэз пурынаў пачынаецца з рыбоза-5-фасфату — прадукту пентозафасфатнага цыкла. Прыгнечанне біясінтэзу пурынавых нуклеатыдаў прыводзіць да тармажэння росту.

Канчатковым прадуктам распаду пурынаў у чалавека і большасці жывёл з'яўляецца мачавая кіслата.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.