Вёска
± | ||||||||||||||||||||||||
Пуньск[2] (польск.: Puńsk) — вёска ў Сэйнэнскім павеце Падляскага ваяводства Польшчы. Сядзіба вясковай гміны Пуньск. Размешчана на беразе возера Пуня, за 5 км на захад ад граніцы з Літвой.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўспамін пра Пуньск датуецца 1597 годам, калі Станіслаў Заліўскі заснаваў тут мястэчка і збудаваў касцёл. У гэты час Пуньск уваходзіў у склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.
У 1647 годзе кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Пуньску Магдэбургскае права і герб[3]. У 1700 годзе тут працавалі школа і шпіталь[4].
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Пуньск апынуўся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губерні.
На 1827 год у Пуньску было 82 будынкі.
Найноўшы час
У 1919—1920 гадах каля Пуньска адбываліся баі паміж польскімі і літоўскімі войскамі. 19 ліпеня 1920 года мястэчка занялі літоўскія войскі разам з бальшавікамі, у 1921 годзе — польскія войскі. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Пуньск апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
У часы Другой сусветнай вайны з верасня 1939 да 1945 года Пуньск знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1827 год — 748 чал.[5]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 1336 чал.
Адукацыя і культура
Пуньск з’яўляецца цэнтрам літоўскай культуры. Тут размяшчаецца рэдакцыя часопіса «Aušra», а таксама Дом літоўскай культуры і агульнаадукацыйны ліцэй з літоўскай мовай навучання.
Славутасці
- Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1877—1881)
- Могілкі: каталіцкія, капліца; іўдзейскія
- Плябанія (1873)
- Сінагога (канец XIX — пачатак XX ст.)
Галерэя
- Капліца
- Плябанія
- Сінагога
- Заезны дом
Зноскі
- ↑ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013909042-0766251?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 6 кастрычніка 2022.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
- ↑ Wiśniewski J. Dzieje osadnictwa w powiecie sejneńskim od XV do XIX wieku // Materiały do dziejów Ziemi Sejneńskiej. — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1963. S. 86.
- ↑ Wiśniewski J. Dzieje osadnictwa w powiecie sejneńskim od XV do XIX wieku // Materiały do dziejów Ziemi Sejneńskiej. — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1963. S. 165.
- ↑ Chlebowski B. Puńsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. S. 302.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пуньск