Пунсо́н, ці пуансо́н (фр.: poinçon[1]) — шматзначны тэрмін.
- У паліграфіі — металічны брусок або пласцінка з рэльефным адбіткам літары або знака, якая выкарыстоўваецца для выціскання матрыцы[1].
- У картаграфіі — пазамаштабны знак на геаграфічных картах, які абазначае населены пункт. Часцей за ўсё бывае ў форме кружка. Звычайна размерам і спосабам выявы пунсона паказваюць люднасць населенага пункта. Пунсон можа таксама паказваць і адміністрацыйны статус населенага пункта.
Зноскі
Літаратура
- Пуансон // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. С. 114.
Спасылкі
- Пунсон // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Пунсон // Толковый словарь Ушакова (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.