| ||||||||||||||||||||||
Пуна маратхі: पुणे) — горад у Індыі, размешчаны за 150 км на паўднёвы ўсход ад Мумбаі. Насельніцтва — каля 3,1 млн чалавек (2011). Пуна — дзявяты па колькасці насельніцтва горад Індыі і другі ў штаце Махараштра. Пуна размешчана на пласкагор’е Дэкан на правым беразе ракі Мутха. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора — 560 м. Пуна — адміністрацыйны цэнтр акругі Пуна.
Першыя дакладныя звесткі пра горад адносяцца да 847 года. Пуна — першая сталіца дзяржавы маратхаў. У XVIII стагоддзі Пуна была палітычным цэнтрам Індыйскага субкантынента, з’яўляючыся месцам знаходжання пешвы — прэм’ер-міністра дзяржавы маратхаў.
Пуна — адзін з культурных цэнтраў штата Махараштра.
Гарады-пабрацімы
Зноскі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.