Вёска
Пукшына
± | ||||||||||||||||||
Пу́кшына[1] (трансліт.: Pukšyna, руск.: Пукшино) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Янавіцкага сельсавета. За 30 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 35 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.
Гісторыя
У 18 стагоддзі вёска ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ. У 1770 годзе ў складзе маёнтка Глазамічы, маёмасць Пацея. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў, з 1777 года ў Суражскім павеце. З 1796 года ў Веліжскім павеце Беларускай, з 1802 года ў Суражскім павеце Віцебскай губерняў. У 19 стагоддзі вядома ў складзе маёнтка Глазамічы, уласнасць памешчыка Фёдара Багдановіча. У 1846 годзе належала малалетнім нашчадкам пмешчыка Фёдара Багдановіча Іосіфу, Каміле і Фаме. У 1866 годзе ў Віцебскім павеце. У пачатку 20 стагоддзя вёска ў Янавіцкай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. Вёска (105 дзесяцін зямлі) адносілася да Глазаміцкай сельскай грамады. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Янавіцкім сельсавеце Суражскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). Вясковыя дзеці наведвалі працоўную школу 1-й ступені ў вёсцы Глазамічы, у якой у 1924 годзе навучыаліся 12 вучняў з Пукшына. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з сярэдзіны ліпеня 1941 года да кастрычніка 1943 года пад нямецкай акупацыяй, гітлераўскія салдаты спалілі 49 двароў і забілі 4 жыхароў, 2 жыхароў прымусова выслалі ў Германію, 4 вяскоўцы загінулі на франтах. Пасля вайны вёска адбудавалася. З 20 студзеня 1960 года вёска ў Віцебскім раёне. З 22 снежня 1960 года ў Янавіцкім пасялковым савеце Віцебскага, з 25 снежня 1962 года Лёзненскага раёнаў. З 2 жніўня 1966 года зноў у Віцебскім раёне. У 1965-74 гадах у вёсцы размяшчалася цэнтральная сядзіба калгаса імя Жданава. У 2000 годзе вёска была ў складзе калгаса імя Суворава (цэнтр — вёска Глазамічы).
Насельніцтва
- 10 двароў, 89 жыхароў (1785)
- 9 двароў, 141 жыхар (1846)
- 13 двароў, 127 жыхароў (1905)
- 24 двары, 134 жыхары (1926)
- 55 двароў, 171 жыхар (1941)
- 63 двары, 148 жыхароў (1969)
- 45 гаспадарак, 112 жыхароў (2000)
- 31 гаспадарка, 72 жыхары (2018)
Вядомыя асобы
- Віктар Пятровіч Ціханаў (1955—2018) — беларускі мастак.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пукшына