Пузырнік судэцкі | |||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Cystopteris sudetica A.Braun et Milde, 1855 | |||||||||||||||||
|
Пузы́рнік судэцкі (Cystopteris sudetica) — папарацепадобная расліна сямейства Качадыжнікавыя (Cystopteridaceae).
Апісанне
Шматгадовая папараць вышынёй 10—35 см з тонкім чарнаватым паўзучым карэнішчам. Лісце тонкае, на доўгіх чаранках, шырокаавальнае або шырокатрохвугольнае двойчы-тройчы перыстае. Ніжнія сегменты ліставой пласцінкі карацей за размешчаныя вышэй. Жылкі ліставых пласцінак выходзяць у выемчастыя зубцы. Сорусы круглаватыя, з плеўкавым пакрывальцам, залозістыя, размешчаны на тыльным баку ліставых жылак. Споры з тупымі кароткімі шыпікамі.
Пашырэнне
Еўрасібірскі старажытнатаежны рэліктавы від. Пашырэнне: паўночныя, паўночна-заходнія, заходнія і цэнтральныя раёны Усходняй Еўропы, Каўказ, Сярэдні Урал, горы Заходняй і Усходняй Сібіры, Далёкі Усход, Камчатка. У Беларусі знойдзены ў Бярэзінскім запаведніку ў ізаляваных лакалітэтах еўрапейскага фрагмента дыз'юнктыўнага еўразійскага арэала. Месцы росту: хвойныя, шыракаліста-хвойныя і шыракалістыя лясы.
Асаблівасці біялогіі
Размнажэнне споравае і вегетатыўнае. Ветраапыляльная расліна. Спараносіць у ліпені-жніўні.
Літаратура
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. — ISBN 5-85700-095-5
- Казлоўская Н. В. Пузырнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 300.
Спасылкі
![]() |
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. I катэгорыя (CR) |