Пталамей IV Філапатар | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Πτολεμαῖος Φιλοπάτωρ | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пталамей III | ||||||
Пераемнік | Пталамей V | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 244 да н.э. | ||||||
Смерць | 205 да н.э. | ||||||
Род | Пталамеі | ||||||
Бацька | Пталамей III Эвергет | ||||||
Маці | Бераніка II | ||||||
Жонка | Арсіноя III | ||||||
Дзеці | Пталамей V Эпіфан | ||||||
Дзейнасць | суверэн | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пталамей IV Філапатар (Πτολεμαῖος Φιλοπάτωρ, Ptolemaĩos Philopátōr) (244—205 да н.э.): цар егіпецкі (221—205/204), сын Пталамея III і Беранікі II.
Пры Пталамеі IV пачаўся ўпадак Егіпецкага царства; ён не быў самастойным правіцелем і цалкам знаходзіўся пад уплывам свайго военачальніка Сасібія, які фактычна кіраваў дзяржавай, а разам з Агафоклам забіў маці Пталамея, Бераніку II, яго брата Мага і жонку Арсіною. У выніку няўдалай вайны з селеўкідскім царом Антыёхам III у 219 да н.э. згубіў амаль усе свае ўладанні ў Сірыі. Працягваў пасылаць хлеб у Рым і ўмешвацца ў справы Грэцыі. У канцы яго панавання ў краіне пачаліся масавыя хваляванні, у выніку якіх абвастрылася барацьба сярод знаці. Быў жорсткім і разбэшчаным царом, за што атрымаў мянушку «распешчаны», бо знаходзіўся пад вялікім уплывам каханкі Агатэклеі і іншых гетэр. Пталамей быў хваравітым і памёр пры таямнічых акалічнасцях, па іншых звестках — забіты, а на егіпецкі сталец быў узведзены яго 4-гадовы сын Пталамей V Епіфан.
Быў вучнем Эратасфена, напісаў трагедыю «Адоніс». Збудаваў храм у гонар Гамера. Вядомая верагодная выява Пталамея, разам з жонкай, у вобразах Хронаса і Айкумены, на карціне, прысвечанай Гамеру, што знаходзілася ў храме Гамера. Карціна вядомая дзякуючы рэльефнай копіі Архелая Прыенскага[1].
Зноскі
- ↑ Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)
Літаратура
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 140. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
Спасылкі
- Пталамей IV Філапатар (англ.). — у Smith's Dictionary of Greek and Roman Biography and Mythology.