Пталамей IV Філапатар
Πτολεμαῖος Φιλοπάτωρ
4-ы цар Эліністычнага Егіпта
221 — 204 да н. э.
Папярэднік Пталамей III
Пераемнік Пталамей V

Нараджэнне 244 да н.э.
Смерць 205 да н.э.
Род Пталамеі
Бацька Пталамей III Эвергет
Маці Бераніка II
Жонка Арсіноя III
Дзеці Пталамей V Эпіфан
Дзейнасць суверэн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пталамей IV Філапатар (Πτολεμαῖος Φιλοπάτωρ, Ptolemaĩos Philopátōr) (244205 да н.э.): цар егіпецкі (221205/204), сын Пталамея III і Беранікі II.

Пры Пталамеі IV пачаўся ўпадак Егіпецкага царства; ён не быў самастойным правіцелем і цалкам знаходзіўся пад уплывам свайго военачальніка Сасібія, які фактычна кіраваў дзяржавай, а разам з Агафоклам забіў маці Пталамея, Бераніку II, яго брата Мага і жонку Арсіною. У выніку няўдалай вайны з селеўкідскім царом Антыёхам III у 219 да н.э. згубіў амаль усе свае ўладанні ў Сірыі. Працягваў пасылаць хлеб у Рым і ўмешвацца ў справы Грэцыі. У канцы яго панавання ў краіне пачаліся масавыя хваляванні, у выніку якіх абвастрылася барацьба сярод знаці. Быў жорсткім і разбэшчаным царом, за што атрымаў мянушку «распешчаны», бо знаходзіўся пад вялікім уплывам каханкі Агатэклеі і іншых гетэр. Пталамей быў хваравітым і памёр пры таямнічых акалічнасцях, па іншых звестках — забіты, а на егіпецкі сталец быў узведзены яго 4-гадовы сын Пталамей V Епіфан.

Быў вучнем Эратасфена, напісаў трагедыю «Адоніс». Збудаваў храм у гонар Гамера. Вядомая верагодная выява Пталамея, разам з жонкай, у вобразах Хронаса і Айкумены, на карціне, прысвечанай Гамеру, што знаходзілася ў храме Гамера. Карціна вядомая дзякуючы рэльефнай копіі Архелая Прыенскага[1].

Зноскі

  1. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)

Літаратура

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 140. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.