Пталамей III Эвергет
Πτολεμαῖος Εὐεργέτης
Манета Пталамея III
Манета Пталамея III
3-ці цар Эліністычнага Егіпта
246221 да н. э.
Папярэднік Пталамей II
Пераемнік Пталамей IV

Нараджэнне 284 да н.э.
Смерць 222 да н.э.
Род Пталамеі
Бацька Пталамей II Філадэльф
Маці Арсіноя I
Жонка Бераніка II
Дзеці Пталамей IV Філапатар, Арсіноя III, Аляксандр і Magas of Egypt[d]
Дзейнасць суверэн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пталамей III Эвергет, Евергет[1] (Πτολεμαῖος Εὐεργέτης, Ptolemaĩos Euergétēs) (285221 да н.э.): цар егіпецкі (246221 да н.э.), сын Пталамея II і Арсіноі II, прадстаўнік эліністычнай дынастыі цароў Лагідаў, якая панавала ў Егіпце з 305 да н.э. да 30-х да н.э.

У час яго панавання да Егіпта зноў былі далучаны Сірыя, Кілікія і шэраг гарадоў. Толькі мяцеж ў Егіпце прымусіў яго закончыць трэцюю сірыйскую вайну з Селеўкідамі, якая дала яму вялікую здабычу, мноства каштоўных рэчаў, у ліку якіх былі і свяшчэнныя для егіпцян выявы, захопленыя Камбізам пры заваяванні Егіпта. За вяртанне іх Пталамей III і атрымаў мянушку Евергета (Дабрадзея). Пераможная вайна забяспечыла Егіпту першынства сярод іншых краін таго часу, вывела яго ў гегемоны на марскіх шляхах. Аднак пад канец панавання Пталамея III Евергета Егіпет паступова стаў губляць частку сваёй магутнасці.

Быў жанаты з Беранікай II, з якой звязваюць гісторыю «валасоў Беранікі». Вядомая верагодная выява — на камеі (захоўваецца ў Эрмітажы), і мармуровая галава з вілы Пізонаў у Геркулануме[2].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы:… С. 136.
  2. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)

Літаратура

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 136. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.