Храм Хрыста Збавіцеля — прыклад ранняга руска-візантыйскага стылю

Руска-візантыйская архітэктура (Руска-візантыйскі стыль) — кірунак у архітэктуры і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве ў рамках гістарызму, заснаваны на інтэрпрэтацыі формаў візантыйскага і старажытнарускага дойлідства[1].

Стыль зарадзіўся ў Расійскай імперыі ў першай палове XIX стагоддзя. Заснавальнікам дадзенага стылю прынята лічыць Канстанціна Тона. Аформіўся ў пачатку 1830-х гадоў як цэласны кірунак, руска-візантыйскі стыль быў непарыўна звязаны з ідэалагічным паняццем «народнасці» і ставіў мэтай выказванне ідэі культурнай самадастатковасці Расіі, а таксама яе «палітычнай і канфесійнай пераемнасці ў адносінах да Візантыі»[1]. У вузкім сэнсе руска-візантыйскім стылем называюць менавіта стыль Канстанціна Тона, распаўсюджаны ў другой траціне XIX стагоддзя, а пазнейшыя пабудовы, больш падобныя на архітэктуру Візантыі, называюць неавізантыйскім стылем[2].

У Беларусі

У Беларусі ў гэтым стылі былі збудаваныя многія тагачасныя праваслаўныя цэрквы (Баранавічы, Барысаў, Брэст, Гродна і інш.). Найбольш удалымі творамі гэтага стылю ў Беларусі лічацца мемарыяльны храм у в. Лясной, прысвечаны 200-годдзю перамогі рускіх над шведамі і капліца склепу Паскевічаў у Гомелі[3], сабор Пятра і Паўла ў Мінску, Георгіеўская царква ў Чавусах і інш. З іншага боку, па прамым указанні царскіх уладаў дзесяткамі будаваліся і горшыя ўзоры гэтага стылю (напр., у Полацку, Віцебску, Барысаве і інш.), ацэненыя яшчэ ў савецкія часы як матэрыяльны выраз каланіяльнай палітыкі царызму[4].

Зноскі

  1. 1 2 Печёнкин И. Е. Русско-византийский стиль Архівавана 21 студзеня 2022. // Большая российская энциклопедия. Том 29. Москва, 2015, стр. 76
  2. Н. В. Лайтарь Проблема стиля в современной храмовой архитектуре России // Известия Российского Государственного Педагогического Университета им. А. И. Герцена. № 36 (77): Научный журнал. — СПб., 2008. С. 120—126.
  3. Чантурыя, С. 273.
  4. Кацар, С. 114, 115.

Літаратура

  • У. А. Чантурыя. История архитектуры Белоруссии. — Мн.: Выш. школа, 1977. — 319 с.: ил.
  • М. С. Кацер. Белорусская архитектура. Исторический очерк / Ин-т литературы и искусства АН БССР. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1956. — 119 c.: ил.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.